30 ліпеня на полі недалёка ад Лешанкі працаўнікі ААТ “АграТурна” зжалі апошні лапік поля, завяршыўшы тым самым сёлетняе жніво.
З гэтай святочнай нагоды віншаваць і ўзнагароджваць лепшых сюды прыехалі старшыня Камянецкага райвыканкама Віталій Кулак і яго першы намеснік, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валерый Траяноўскі, а таксама старшыні раённага Савета дэпутатаў Аксана Высагроцкая, раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Дашкевіч і раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Павел Заграй. З іх рук заслужаныя ўзнагароды атрымалі трактарыст-машыніст Валерый Карнялюк, слесар-рамонтнік Мікалай Худзік, вадзіцель Павел Міцкевіч і памочнік камбайнера Яніна Новік.
Дырэктар ААТ “АграТурна” Сяргей Шальпук уручыў Віталію Уладзіміравічу каравай, а сноп быў перададзены Валерыю Іванавічу.
Агульны намалот гаспадаркі сёлета склаў 4540 тон зерневых і зернебабовых (без уліку кукурузы, проса і грачыхі) пры ўраджайнасці 30 ц/га і 1313 тон рапсу (ураджайнасць – 29,2 ц/га).
Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Теплый праздник в честь мам прошел в библиотеке им. В.М. Игнатовского
-
Нацбанк актуализировал порядок предоставления денежных средств в форме кредита и их возврата
-
Фоторепортаж. День работников культуры прошел в Каменецком районе
-
В Высоком почтили память павших героев в рамках Марафона Мужества
-
Марафон Мужества на Каменетчине: наследие комсомола живет в сердцах молодежи