У Каменцы выстаўлены карціны самадзейнага мастака Уладзіміра Кісляка

У Камянецкай дзіцячай школе мастацтваў у межах Года міру і стварэння працуе выстава карцін самадзейнага мастака з Камянюк Уладзіміра Кісляка.

Яго работы прысвечаны любімай пушчы, яе жыхарам і прыгажосці прыроды. Уладзімір Аляксандравіч не мае спецыяльнай мастацкай адукацыі, але таленту яму пазычаць непатрэбна. Хочаце ўпэўніцца ў гэтым? Завітайце ў актавую залу ДШМ у любы зручны для вас час. Паверце: не пашкадуеце!

Дарэчы, выставы, падобныя апісанай вышэй, стануць для школы мастацтваў традыцыйнымі. Гэта будзе своеасаблівы праект, закліканы адкрываць камянчанам і гасцям горада новыя імёны таленавітых мастакоў-землякоў.

Падрабязней пра Уладзіміра Кісляка (у свой час ён, дарэчы, працаваў Дзедам Марозам у пушчанскай рэзідэнцыі!) раскажа наступны нумар “НК”.

Настасся НАРЭЙКА.