Мадэрнізацыя: тэхнічная, тэхналагічная, арганізацыйная

OLYMPUS DIGITAL CAMERA28 лістапада Камянеччыну з рабочай паездкай наведаў старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар.

Падчас паездкі старшыня аблвыканкама пабываў на будаў­ніцтве новага цэха ТАА “Агра­прадукт”. Дырэктар прадпрыемства Алег Цяслюк расказаў аб перспектывах таварыства, ад­значыў, што падобная мадэрнізацыя (размова ішла пра но­вы, экстрактыўны, спосаб атрыман­ня рапсавага алею) дазволіць значна павялічыць аб’ёмы вытворчасці і яе рэнтабельнасць. Старшыня райвыканкама Анд­рэй Пісарык зазначыў, што не­малую ролю ў эканамічным поспеху “Аграпрадукта” адыгрывае эканомнае, рацыянальнае расходаванне фінансаў і добрая арганізацыя працы.

Наступным пунктам паездкі быў ААТ “Белавежскі”. Тут, як і ў Абяроўшчыне, асноўны акцэнт – мадэрнізацыя вытворчасці. Як прык­лад – новая зернесушылка з зернясховішчам на 7,5 тысячы тон, якую абслугоўвае ўсяго то­лькі адзін аператар. Перспектыўнасць такой работы відавочная, нават і каменціраваць па­трэбы няма. Трэба толькі разумець яе актуальнасць, жыццё­вую неабходнасць.

Аб гэтым, дарэчы, Канстанцін Сумар гаварыў падчас сустрэ­чы з працоўным калектывам акцыянернага таварыства ў До­ме культуры Белавежскага. СтаршыняOLYMPUS DIGITAL CAMERA аблвыканкама звярнуў ува­гу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што Брэстчына па вытворчасці сельгаспрадукцыі пераўзыходзіць не толькі постсавецкія, але і заходнія краіны. Аднак гэ­та толькі па колькасных паказчыках, а вось энергаёмістасць і энергазатратнасць, на жаль, далёкія ад аптымальных. Мена­віта гэта і не дазваляе нам у поўнай ступені канкурыраваць з заходнімі вытворцамі. А аб’­ектыўныя абставіны гавораць аб тым, што канкурыраваць прыйдзецца, і, як зазначыў Канстанцін Андрэевіч, вельмі хутка. Та­му мадэрнізацыя сёння – найгалоўная задача эканомікі вобласці і краіны ў цэлым. І нельга чакаць, што вось заўтра ці там праз год мы скончым яе і можна будзе спакойна сядзець і чакаць вынікаў. Гэта працэс пастаянны, сістэмны. Прычым павінна быць не толькі тэхнічная мадэрнізацыя, але і тэхналагічная, і арганізацыйная: “Мы многа страчваем з-за невыканання тэхналогіі, з-за дрэннай арганізацыі працы… Вось, напрыклад, некаторыя нашы рэканструяваныя малочнатаварныя фермы – тэхнічнае аснашчэнне на вышэйшым узроўні, а вынікаў, паказчыкаў, на якія разлічвалі, няма. Чаму? Адказ просты: фермы перааснасцілі, а пра перападрыхтоўку кадраў, спецыялістаў забылі… Цяпер трэба выпраўляць сітуацыю”. Між іншым, старшыня аблвыканкама выказаў думку наконт таго, OLYMPUS DIGITAL CAMERAкаб зрабіць “Белавежскі” базавай для вучобы спецыяліс­таў гаспадаркай. Сярод іншых складнікаў эканамічнага поспеху Канстанцін Сумар назваў эканомію і “дружбу з навукай”. Так, выкарыстанне навуковых падыходаў да землекарыстання заўсёды дае плённыя вынікі.

Увогуле ж, як адзначыў Канстанцін Андрэевіч, эканоміка Брэстчыны, нягледзячы на пэў­ныя цяжкасці, упэўнена развіваецца. Ёсць паступальны рух наперад. Пацверджанне таму – паказчыкі знешняга гандлю, экспарту тавараў і паслуг, вытворчасці сельгаспрадукцыі, валавога рэгіянальнага прадукту, рост заработнай платы і шэраг іншых, у тым ліку – паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. Сёння нараджальнасць у вобласці перавышае смяротнасць. Хай лічба і невялікая, нарадзі­лася на 50 чалавек больш, чым памерла, але – добры знак!

Развіваецца і сацыяльная сфера вобласці – будуюцца новыя дзіцячыя садкі і школы, рамантуюцца дзеючыя. Не абмінуў увагай старшыня аблвыканкама і Высокае, ён яшчэ раз пацвердзіў, што работы па добраўпарадкаванні горада будуць працягвацца: “Ёсць праграма па раз­віцці горада, будзем яе выконваць… Сапраўды, прыйшоў час звярнуць увагу на малыя гарады, былыя райцэнтры…”

Напрыканцы Канстанцін Сумар адказаў на пытанні прысутных – яны датычыліся ў асноўным далейшага развіцця гас­падаркі – і падвёў вынікі сустрэчы. “Гэта своеасаблівая зверка дзеянняў улады, праверка правільнасці прымаемых рашэнняў… Пасля такіх сустрэч заўсёды ёсць магчымасць ска­рэкціраваць некаторыя планы, дзеянні. Адначасова гэтыя сустрэчы дапамагаюць людзям усвядоміць, што яны, іх гаспадарка, не нешта асобнае а частка комплексу, работа якога стварае дабрабыт раёна, вобласці, краіны…”

Завяршальным этапам рабочай паездкі стаў прыём грамадзян у Камянецкім райвыканкаме. Найбольш частыя звароты – наконт жылля ў сельс­кай мясцовасці. Так, праблема набыцця дамоў ва ўласнасць існуе. І тут важна выпрацаваць адзіныя правілы, каб усе бы­лі ў роўных умовах. Менавіта гэта і будзе зроблена ў нашым раёне да канца гэтага года.

Яшчэ адна катэгорыя зваротаў – работа грамадскага транспарту ў раёне. Пытанне транспартных зносін на Камянеччыные, дзе 234 вёскі, стаіць надзвычай востра. Стратнасць аўтобусных перавозак абумовіла скарачэнне з пачатку года 14-і аўтобусных маршрутаў, што пацягнула за сабой нязручнасці для насельніцтва. Так, жыхары Пелішча з-за такога скарачэння вымушаны спазняцца на работу ў Каменцы: аўтобус, які застаўся, “падстройваецца” пад прыбыццё паяздоў у Жабінцы і папросту не паспявае вярнуцца ў наш райцэнтр да васьмі гадзін. Канстанцін Сумар заўважыў, што ў такіх выпадках трэба шукаць кампраміснае рашэнне, не адказваць адразу “Гэ­та немагчыма!”, а шукаць выйсце, можна нават пайсці на змяненні ў распарадку работы некаторых арганізацый Каменца. А вось для жыхароў Замастаў – добрая навіна: па словах старшыні райвыканкама Андрэя Пісарыка, з панядзелка, пакуль у якасці эксперыменту, будзе адкрыты аўтобусны маршрут між гэтым мік­рараёнам і цэнтрам горада. Другая просьба замастоўцаў – водаправод і каналізаванне – патрабуе часу. Спачатку трэба зрабіць ачышчальныя збудаванні для Каменца, ад­рамантаваць водаправодную і каналізацыйную сістэмы гора­да і толькі потым “уразаць” у яе Замасты.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ.

Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий