ДЗЮДО: тры “бронзы” на каманду

10-p20110302130936-ingrid-bergmans11 мая ў Каменцы прайшла абласная спартакіяда школьнікаў па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 1999-2000 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 170 спартсменаў з Баранавічаў, Брэста, Кобрына, Івацэвічаў, Драгічына, Ляхавічаў, Баранавіцкага раёна і інш. Вядома, выходзілі на татамі і гаспадары спаборніцтваў – дзюдаісты СДЮШАР “Пушча” (г. Каменец). На жаль, феерычным іх выступленне назваць нельга. У актыве нашых барцоў усяго тры “бронзы”. У вагавай катэгорыі 73 кг у барацьбе за трэцяе месца перамогу святкаваў Станіслаў Гумбатаў, у катэгорыі 66 кг – Валянцін Жук. І апошнюю “бронзу” камандзе прынёс Арцём Ліцвінка (42 кг). У выніку камянчане занялі сёмае каманднае месца. Трэніруюць спартсменаў Чыназ Цяміраў і Рыгор Маеўскі.

Прызёры адзначаны дыпломамі адпаведных ступеняў упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

* * *

9 мая матчам паміж ФК “Пружаны” і “Лакаматывам” з Брэста стартаваў чэмпіянат вобласці па футболе ў заходняй зоне, у якой таксама гуляюць ФК “Ніва” (Доўбізна), “Усход” (Навасёлкі) і “Аграпрадукт” (Абяроўшчына). Апошні, дарэчы, свой першы матч таксама ўжо правёў. 11 мая ў Высокім “алейнікі” прымалі “Юнацтва” (Драгічынскі раён) і саступілі 0:4.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Добавить комментарий