“Свая гульня” інтэлектуалаў

IMG_7395Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Каменец арганізуе і праводзіць інтэлектуальныя турніры “Савяня” па аналагу гульняў “Што? Дзе? Калі?” і “Свая гульня”.

14 і 15 лютага на базе СШ №2 г.Каменец і Высокаўскай СШ адбыўся раённы чэмпіянат “Савяня-2013”. Удзельнічалі каманды з 25-і ўстаноў адукацыі. Месцы па зонах занялі: першыя – “Макаедушкі” (СШ №2 г.Каменец) і “Фенікс” (Высокаўская СШ), другія – “Прамень” Камянюцкай і “Палёт” Вярховіцкай СШ, трэція – “Паскаль” Пелішчанскай і “ФОКС” Белавежскай. Па выніках дзвюх гульняў першае месца ў раёне заняла каманда “Фенікс”, на другім – “Макаедушкі”, на трэцім – “Палёт”. У ролі вядучага і аўтара пытанняў выступіў дырэктар Вярховіцкай СШ Іван Ляшчук.

Пераможцам занальных гульняў уручаны граматы аддзела адукацыі райвыканкама, а раённага чэмпіянату (1-3 месцы) – граматы і каштоўныя прызы аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Алёна ДЗЕМЯНЧУК,

метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Каменец.

Каманда-пераможца з членамі журы.

Добавить комментарий