Канфіскавалі сто галоў свіней

uzn_1343311666Паводле рашэння райвыканкама №1083 ад 14 жніўня 2013 года “Аб прыняцці мер па прафілактыцы недапушчэння распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў свіней”, у перыяд з 26 да 30 жніўня ў зоне не менш за 5 км ад свінакомплексу ААТ “Белавежскі” ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян былі канфіскаваны 100 галоў нетэхнічных свіней (кныры, свінаматкі, парасяты-смактуны да 30 кг).
Агульны аб’ём кампенсацыі за дадзеную жывёлу склаў больш за 72 млн. беларускіх рублёў. 4 верасня са сродкаў раённага бюджэту поўнасцю разлічыліся з гаспадарамі канфіскаванай жывёлы.
Старшыня райвыканкама і спецыялісты райсельгасхарча ўдзячныя людзям за паразуменне, з якім яны аднесліся да праблемы.
Аднак засталіся трое гаспадароў, якія наадрэз адмовіліся ад канфіскацыі жывёлы і выплаты кампенсацыі. На іх прыватных падворках на дадзены момант знаходзяцца 11 галоў свіней. У адносінах да іх гаспадароў аформлены пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні за невыкананне патрабаванняў ветэрынарна-санітарных правілаў аб забароне ўтрымання свіней у асабістай падсобнай гаспадарцы ў радыусе не менш за 5 км ад свінакомплексу ААТ “Белавежскі”.
Аляксандр ВАСІЛЮК,
галоўны ветурач раёна.

Добавить комментарий