У Відамлянскім сельсавеце штогод праводзяцца мерапрыемствы па ўшанаванні жыхароў, якія ўнеслі найбольшы ўклад у добраўпарадкаванне населеных пунктаў. У гэтым годзе яно прайшло ў Відамлянскім сельскім Доме культуры.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Нігерыш, дырэктар ААТ «Відамлянскае» Міхаіл Страпко, якія адзначылі, што за апошнія гады на відамлянскай зямлі стала больш парадку, і яна папрыгажэла.
Пасля ўсіх афіцыяльных выступленняў старшыня Відамлянскага сельвыканкама Марына Каралюк падвяла вынікі дзейнасці мясцовай улады ў партнёрстве з арганізацыямі, установамі і жыхарамі па добраўпарадкаванні, паказаўшы на слайдах створаную рукамі неабыякавых людзей прыгажосць вакол сядзіб і адміністрацыйных будынкаў. Флагманам у навядзенні парадку заслужана прызнана Відамлянская сярэдняя школа на чале з дырэктарам, дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў Тамарай Страпко.
Сустрэча па падвядзенні вынікаў работы па добраўпарадкаванні была сумешчана з семінарам-трэнінгам «Прадпрымальніцтва на сяле: паспяховыя практыкі і патэнцыяльныя магчымасці», арганізаваным па ініцыятыве Рэсурснага цэнтра эканамічнага развіцця, які створаны ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Пашырэнне эканамічных магчымасцей у сельскай Беларусі». Праект рэалізуецца Установай «Новая Еўразія» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і Фонду «Еўразія» за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці – USAID.
– Сумяшчэнне семінара з папярэдняй часткай мерапрыемства не было выпадковым. У абодвух выпадках ключавымі словамі, лейтматывам былі прыгажосць і творчасць, якія арганічна звязалі абодва блокі сустрэчы, – распавядае Георгій Грыбаў, каардынатар Рэсурснага цэнтра.
Прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці можа развівацца ў розных формах, але ў дадзеным выпадку прадметам абмеркавання была выбрана рамесніцкая дзейнасць. На тэрыторыі Відамлянскага сельсавета нямала жыхароў, якія валодаюць навыкамі ў гэтай сферы і захавалі векавыя тэхналогіі вырабу розных рэчаў. Напрыклад, працы Надзеі Лысковіч, якая не толькі падзялілася сваім вопытам і тэхналогіяй вырабу сувеніраў з лямцу, але і прадставіла іх экспазіцыю. Але, на жаль, па розных прычынах не так многа людзей раскрываюць свой патэнцыял, не прадстаўляюць свае творы масаваму спажыўцу.
У якасці матыватара і таго, хто пераўтварыў свой творчы патэнцыял у бізнэс, на сустрэчу быў запрошаны Антон Талашка. Унікальным прыкладам перадачы эстафеты мастацтва вышыўкі жыхароў беларускага Палесся сучаснай моладзі з’яўляецца вопыт маларытчаніна, якім ён падзяліўся з удзельнікамі семінара. Хлопец не толькі захапіўся традыцыйнымі мясцовымі арнаментамі, але і змог на аснове гэтай прыгажосці арганізаваць свой бізнэс. Ужыўшы сучасныя тэхналогіі, ён вырабляе і рэалізуе папулярныя сёння «вышыванкі», некаторыя ўзоры якіх былі экспанаваны на мерапрыемстве. Дзіўны факт: яго вырабы былі набыты вядомай беларускай баскетбольнай камандай «Цмокі», гульцы якой, у асаблівасці афрыканскага паходжання, у гэтых футболках выглядаюць вельмі экзатычна.
– Цікавасць да арнаменту з’явілася некалькі гадоў таму. Я бачыў, што большасць вышыванак была з адным-двума варыянтамі арнаменту, і іх надрукавалі. Наклейка – гэта прыгожа на здымках, але ў жыцці прыгажэй, калі гэта вышыта. І так здарылася, што ў матулі была вышывальная машына. Мы пачалі гэта рабіць разам. Яна дапамагала, а зараз я ўжо сам працую, – распавёў Антон і прадэманстраваў прысутным свае працы як на фотаздымках, так і на рэальнай вопратцы.
– Акрамя таго, што людзі працуюць на сваёй зямлі і ўпрыгожваюць яе, яны яшчэ і актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы разнастайных святаў, напрыклад, свята вёскі. У гэтым годзе на возеры Панскае (пасёлак Прыазёрскі) пройдзе такое свята ў межах праекта “Чай на мядовы Спас”, – распавядае Марына Каралюк, старшыня Відамлянскага сельвыканкама.
Упрыгажэннем мерапрыемства стала выступленне вакальнага ансамбля «Вечарынка» Відамлянскага СДК.
Дзяніс ТРАЦЮК. Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
17 сентября, в День народного единства, нотариусы Брестчины будут консультировать бесплатно
-
«Готовь сани летом…» О подготовке Каменетчины к отопительному сезону
-
Александр Каприцкий: “Сенаторская деятельность – это большая ответственность и серьезная работа”
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ Г.КАМЕНЦА