Знаёмцеся! Новы начальнік міліцыі

Палкоўнік Віктар Андрэевіч Вод­чыц родам з Пінска. У органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь працуе з 1993 года. Свой прафесійны шлях пачынаў з пасады ўчастковага міліцыянера Паўночна-Заходняга ўчастка мі­лі­цыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Пінскага райвыканкама. Старанная праца і адказнасць спрыялі прафесійнаму росту міліцыянера, і ў 2003 годзе ён скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь; Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны меда­лямі «За бездакорную службу» II і III ступеняў. На пасаду начальніка аддзела ўнутраных спраў Камянецкага райвыканкама назначаны загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 31.07.2018 г.

Добавить комментарий