Некалі “Навіны Камянеччыны” заінтрыгавалі чытачоў вершамі высакаўчаніна Андрэя Коціка. Прапаноўваю вам пазнаёміцца з ім бліжэй. І першым чынам раскрыю асобу таго, хто хаваецца за прыгожым псеўданімам. Ітак: Андрэй Фядорчанка.
Ураджэнец Каменца, яшчэ ў раннім дзяцінстве пераехаў з бацькам ў Высокае, дзе скончыў сярэднюю школу. Два гады жыў у Брэсце (падчас вучобы ў чыгуначным тэхнікуме), пасля якога працаваў на вагонным ўчастку і правадніком. Але ў роднае Высокае цягнула невыносна – вярнуўся. Сёння Андрэй працуе ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яго разважанні аб жыцці і шчасці, паэзіі і веры – вашай увазе…
Вера і светапогляд
“Асновы майго светапогляду заклала бабуля, у якой на канікулах бавіў свой час. З цеплынёй узгадваю адпачынак на печцы, хатнія спектаклі, прагулкі ў лес па ягады і наведванне храма. Ужо ў Высокім хадзіў у Нядзельную школу, але, як гэта часта здараецца, свядома да Бога прыйшоў тады, калі склаліся ў жыцці цяжкія абставіны. Нездарма кажуць: чым больш смутку, тым бліжэй Бог.
…Не магу не згадаць айца Сцяпана з Такароў. Асабіста не быў з ім знаёмы, але мяне запрасілі на гадавіну пасля яго смерці, адслужылі паніхіду, і пасля яе ў душы маёй былі незвычайныя цеплыня і замілаванне… Так пачалося для мяне іншае жыццё.
Пасля былі падарожжы па святых месцах, асабліва запомніліся паломніцтвы на Салаўкі і ў Святагорскую лаўру, дзе пабываў на магіле Пушкіна. Такія паездкі насычаюць святлом і цеплынёй, умацоўваюць веру. Доўгая дарога, пераадольванне цяжкасцяў – усё гэта загартоўвае цела. У пэўнай ступені паломніцтва – подзвіг для чалавека. І калі ён хоць раз зведаў яго на сабе, абавязкова пажадае паўтарыць…”
Захапленні
“Вельмі люблю хатніх жывёл, адсюль і мой творчы псеўданім (смяецца). У вольны час слухаю музыку – розную, пад настрой, але найбольш замілоўваюць духоўныя харавыя спевы і канты. У свой час скончыў музычную школу па класе акардэона, але павінен прызнацца, што ленаваўся падчас вучобы ў ёй, прапускаў заняткі, аб чым цяпер шкадую. Адчуваю ў сабе патэнцыял да развіцця ў гэтай галіне.
Акрамя таго, люблю гатаваць, асабліва – розную выпечку, бо сам – вялікі аматар салодкага. Аднак больш ахвотна гаспадару на кухні, калі хачу парадаваць некага іншага. (Ды і падарункі, прызнацца, мне больш падабаецца дарыць, чым атрымліваць.)
Не грэбую спортам, імкнуся падтрымліваць арганізм у тонусе”.
Вершатворчасць
“Часам мітусня і шум паўсядзённага жыцця выклікаюць жаданне зачыніцца ва ўласным пакоі і не выходзіць адтуль як мінімум суткі. Цішыня і згода з навакольным светам неабходныя кожнаму, інакш чалавек можа проста згубіць сябе ў бясконцых клопатах і перажываннях. Тут галоўнае – знайсці крыніцу натхнення, кожнаму – сваю. Менавіта яна падахвочвае нас нечым заняцца, я, напрыклад, пішу вершы.
Чалавек – вобраз Божы, а з той прычыны, што Бог – Творца, ён нясе ў сабе водбліск гэтай творчасці, спрабуючы выказаць свой унутраны свет з дапамогай вонкавага.
Рыфмаваныя радкі пачалі прыходзіць да мяне адносна нядаўна, спачатку яны былі зусім кароткія, часцей пісаў віншаванні сябрам, потым перадаваў свае ўнутраныя перажыванні. Паступова гэты занятак пераўтварыўся ў маё хобі.
Натхненнем для мяне могуць паслужыць і прырода, і музыка, і падарожжы, і людзі. Чалавек не можа не ствараць.
Іосіф Бродскі сказаў аднойчы вельмі слушна: “Усялякая творчасць ёсць па сутнасці сваёй малітва. Усялякая творчасць накіравана ў вуха Усявышняга”.
Сяброўства
“Падарожнічаючы па розных месцах, знаёмлюся з рознымі людзьмі. І нехта з іх становіцца сябрам. Але сяброў, на маю думку, шмат не бывае. Гэта тыя людзі, з якімі мы дзелім свае радасці і нягоды, узлёты і падзенні, тыя, хто шмат пра нас ведае, але нікому не расказвае. Сапраўдныя сябры правяраюцца часам, адлегласцю і ўчынкамі. Прычым, няважна, блізка вы ці далёка, сапраўдныя сябры заўсёды побач.
Самыя каштоўня – сябры “па духу”, роднасныя душы. Іх адзінкі. Так і ў мяне…”
Кнігі
“Многія людзі ў сучасным свеце вельмі недаацэньваюць кнігі. Між тым, чытанне пашырае кругагляд, паляпшае памяць, развівае мысленне. Больш за ўсё люблю духоўную літаратуру, але магу пачытаць і Пушкіна, і Ясеніна, цікаўлюся кнігамі па псіхалогіі і навуковай літаратурай, якая дазваляе на аснове вопыту і ведаў рабіць высновы.
Калі б здарыўся сусветны пажар і я мог уратаваць толькі адну кнігу, пакінуў бы сабе Евангелле, бо яно – сэнс жыцця”.
Інтэрнэт
“Сёння ўсё больш часу ў людзей адымае Інтэрнэт. Так ці інакш ён накладвае свой адбітак і на маё жыццё, але стараюся дазіраваць інфармацыю. Галоўнае – каб яна прыносіла карысць.
Інтэрнэт здольны падарыць новых сяброў, але адкрывае падчас перапіскі з чалавекам толькі адну трэцюю частку яго. Каб зразумець некага лепш, патрэбна таксама і жывое ўзаемадзеянне – бачыць, чуць і адчуваць суразмоўцу”.
Пра шчасце
“Думаю, што шчасце ўвогуле залежыць ад светапогляду чалавека і стану яго душы. Яно – у нас саміх… Людзі могуць мець багацце, выдатную кар’еру, але быць няшчаснымі. Увогуле, знешняе шчасце, яно часовае…”
Цікавыя разважанні таленавітага чалавека, ці не так, паважаныя чытачы? Ёсць над чым задумацца.
Запісала Настасся НАРЭЙКА.
Рецепт счастья
Скажу я вам рецепт простой.
Чтоб дом наполнился уютом,
А в сердце – радость и покой,
Пораньше встаньте
свежим утром.
Пусть это будет не мечтой,
А просто маленькой работой.
Наполнив чашку добротой,
Смешайте вы ее с заботой.
Стаканчик правды, милость
к близким,
Тепла кувшинчик влейте в миску,
Добавьте верность, радость, веру,
Активность, смелость –
только в меру.
Побольше доброты, терпенья,
Идей, стремлений и смиренья,
Подайте все с теплом и лаской.
Пусть дом ваш станет
милой сказкой!
Матронушке
Явилась в мир она слепой,
Как птица белая
с закрытыми глазами,
Но с крепким телом и душой,
Измученной, израненной годами.
Святая старица терпела
Голод, холод и нужду,
Всех людей она жалела
И молила прекратить вражду.
Матронушка все службы
посещала,
Что мы не видим, ведала она,
Вера в Бога силы ей давала,
Терпеливой девочка была.
В 16 лет она ходить не стала,
Но не роптала, знаешь, никогда,
Духовно постепенно возрастала,
И верной Богу
оставалася всегда.
Все скорби, беды и несчастья
Матрона знала наперед,
И говорила: будет счастье,
Оно придет, печаль пройдет.
Матронушка молитвами лечила
Тех, кто только обращался к ней,
Дар она от Бога получила
И была любимицей людей.
Кротко и покорно крест несла,
Возложенный ей на плечи Богом,
И смиренной, доброю была,
Хоть жила и в уголке убогом.
О, блаженная мати Матрона,
Преклонюсь пред иконой твоей,
Затеплю я свечу,
вспомню словом,
Чтоб на сердце мне стало теплей.
И на душе моей царит покой,
Скажу я тем,
кто в чудеса не верит:
Вы помолитесь Матушке святой,
Поверьте, всем она ответит!
Москва…
Покровский монастырь
встречает звоном,
Идут к ней люди летом и зимой,
Поют акафист дружным,
стройным хором,
Несут поклон тебе,
Матронушка, земной.
Андрей КОТИК,
г.Высокое
Это может быть интересно:
-
КОЛЛЕКТИВ «КАТРЫНКА» ПОДТВЕРЖДАЕТ СВОЕ ВЫСОКОЕ ЗВАНИЕ
-
Спектакль “Паўлінка” ад Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў пакажуць у Каменцы
-
Афиша мероприятий в Каменецком районе 19 – 24 апреля (+кинотеатр)
-
Фоторепортаж. В Высоком прошел ежегодный фестиваль «Добрые встречи»
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце