Як ў Камянецкім РДК выбіралі лепшую мнагадзетную сям’ю раёна

Пераможцамі аднайменнага конкурсу сёлета сталі Аляксандр і Алеся Панасюкі з Каменца, у якіх (як у казцы!) падрастаюць тры дачкі.

Агульнымі намаганнямі бацькі і іх дзяўчынкі (Ангеліна, Паліна і Мілана) падрыхтавалі “візітку”, герб сваёй сям’і і яе партрэт, хатняе кулінарнае заданне, творча прадставілі шматлікія таленты дзяцей і дарослых і сталі лепшымі!

Дзве астанія сям’і, што ўдзельнічалі ў конкурсе, прявілі сябе не менш творча, таму журы было ой як няпроста вызначаць пераможцу!

Падрабязней пра конкурс – у наступным нумары “НК”.