Вялікая і вясёлая чытацкая “сям’я”, згуртаваная вакол Камянецкай дзіцячай бібліятэкі, сабралася на чарговую сустрэчу напярэдадні ўсім добра вядомага свята – Дня сям’і. Касьянюкі, Рышкоўскія, Панасюкі, Лацынскія, Несцеравы, Клюкі, Скалковічы і Грысевічы ўтульна размясціліся за столікамі імправізаванага “кафэ” прама ў чытальнай зале – і пачалася сустрэча пад назваю “Сям’ёй даражыць – шчаслівымі быць”. Ісціна, якая не патрабуе доказаў…
Бібліятэкары, чыімі сіламі быў падрыхтаваны сцэнарый, у гэты дзень перадалі абавязкі вядучых дзецям. І было іх ажно сямёра, што сімвалічна (сям’я = 7 Я): Віка і Толя Касьянюкі, Ілья Грысевіч, Віка Скалковіч, Аркадзій Сцельмашук, Насця Палажэвец і Саша Кендысь. Музычным дапаўненнем сустрэчы сталі песні ў выкананні Ягора Панасюка, Ільі Грысевіча, Вікі Касьянюк, Насці Палажэвец і Веранікі Скалковіч, харэаграфічным – “кашачы” танец Надзі Кажэўнікавай і Дашы Няхай, а паэтычным – вершы Насці Палажэвец.
Акрамя таго, у чытальнай зале адначасова працавалі дзве выставы. Шасцікласніца СШ №1 Вераніка Скалковіч прадстаўляла свае вырабы з саломкі і сувеніры (тапіарый, кветкі з сурвэтак, ёлачка з макароны…), а маленькая Ангеліна Клюка (2 клас СШ №2) – малюнкі і фігуркі з пластыліну…
Юныя вядучыя прачыталі віншавальныя вершы, а потым прапанавалі ўдзельнікам свята, што раздзяліліся на каманды, разнастайныя конкурсы.
Дзеці і дарослыя ахвотна адгадвалі казку па радку з яе, “хадзілі на рыбалку” (патрэбна было патрапіць цацачнай рыбкай у вядзерца), пераносілі на хуткасць апельсін у лыжцы, малявалі дом сваёй мары, прыдумвалі прыпеўкі, пераадольвалі адлегласці па парах са звязанымі нагамі…
А завяршыліся спаборніцтвы харавым выкананнем песні.
Потым, пакуль закіпаў чайнік, вядучыя расказалі шмат цікавага пра чай, яго гісторыю і традыцыі ўжывання. Пазней усе жадаючыя маглі праверыць атрыманую інфармацыю на справе – пачаставацца пахкім напіткам на травах з салодкімі прысмакамі.
Вось якой атрымалася гэта сямейная сустрэча: салодкай, вясёлай і цёплай.
Это может быть интересно:
-
Родители девочки из Гродно, Лилии Сюриной, со своей историей вынуждены обратиться за любой помощью
-
Белорусским мобильным операторам запретили подключать платные подписки без согласия клиента
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции