Да ўдзелу ва ўсенародным форуме рыхтуецца і Лідзія Цюрына, аператар кацельні ўчастка кацельнай гаспадаркі АГ “Пелішча” Камянецкай ЖКГ, дэпутат Пелішчанскага сельскага Савета дэпутатаў.
– Лідзія Фёдараўна, што азначае для Вас асабіста гэтая падзея?
– Яна – нацыянальнага маштабу. Але міжволі робіш свае параўнанні з пражытым і перажытым, і яны на карысць сённяшняга дня. Ды як жыхара сельскай мясцовасці мяне хвалююць ужо думкі і пра заўтрашні дзень вёскі. Калі я вучылася ў Пелішчанскай школе, тут было каля 500 вучняў, а сёння – 160. Моладзь едзе ў горад, туды, дзе ёсць праца. Надзвычай неабходна больш рабочых месцаў, а для таго вельмі патрэбна новая ў нашым раёне вытворчасць. Маладыя часцей бы заставаліся дома, тут бы і сем’і свае стваралі.
Неабходна вызначыць меры, што дапамогуць супрацьстаяць зніжэнню долі сялянскіх дапаможных гаспадарак у агульным аб’ёме вытворчасці сельгаспрадукцыі. На дзяржаўным узроўні неабходна падтрымліваць вясковыя падвор’і, заахвочваць іх гаспадароў трымаць карову, авечак, птушку. Гэта ж не толькі самазабеспячэнне сям’і якасным харчаваннем і дадатковы даход вяскоўца, але і своеасаблівы брэнд нашай краіны, калі гаворка, напрыклад, пра “зялёны” турызм і магчымасць частаваць гасцей-гараджан дамашнімі стравамі на сялянскім падворку… Для мяне гэты ўсенародны сход – магчымасць знайсці пацверджанне разумным прапановам.
– Як пасля нядаўна перажытых у краіне ўзрушэнняў успрымаеце заклік да народнай еднасці?
– Адметна, што 2021-ы ў Беларусі аб’яўлены Годам народнага адзінства. З гэтага вынікае нямала накірункаў працы найперш з моладдзю, і дыялогавыя пляцоўкі, што з’явіліся падчас падрыхтоўкі да ўсенароднага сходу, павінны быць запатрабаваны. Каб ісці не насустрач адзін аднаму, у лоб, а разам у адным накірунку. Нам трэба спыніцца, падумаць і пайсці разам – наперад. У такім адзінстве і ёсць агульны поспех.
Сёлета якраз 80 год з таго дня, як пачалася Вялікая Айчынная. Гэтая вялікая, страшэнная бяда аб’яднала народ у цяжкі час, і толькі разам ён змог атрымаць перамогу. Таму тэма народнага адзінства сёння вельмі трапная, надзвычай актуальная і ў школьных, і ў дарослых калектывах.
– Пелішча адметнае тым, што тут даўно жывуць поплеч беларусы праваслаўныя і каталікі….
– І жывуць у такім суседстве дружна. Касцёл і царква ў нас амаль побач. Нямала змешаных шлюбаў. Дзеці ў школе да нядаўняга часу ў аб’яднанні па інтарэсах вывучалі традыцыі беларускага і польскага народаў; на вялікі жаль, у снежні не стала іх педагога Галіны Міцкевіч. Мяркую, яе добрая справа будзе прадоўжана…
Дарослыя побач працуюць, разам святкуюць і каталіцкія, і праваслаўныя святы.Цесна пераплецены на бытавым узроўні традыцыі і абрады, і нават спосабы прыгатавання розных страў. А калі браць пад увагу нацыянальны склад, дык у нас на тэрыторыі сельсавета знаходзяць агульную мову беларусы, украінцы, рускія, татары, немцы, армяне, малдаване, казахі. Такога ж паразумення жадаем і ўсім у нашай краіне. А мірна жывуць тыя, хто паважае закон, традыцыі і сваю веру, бо ніводная з іх не заклікае да разбурэнняў. Нельга прыўносіць смуту ў адзіны па духу народ Беларусі.
Гутарыла Галіна НОВІК.
Фота Віталія ДУЛЕВІЧА.
Это может быть интересно:
-
Волонтеры и афганцы: сегодня в Каменецком райисполкоме прошло мероприятие-встреча
-
Вы можете помочь! Ведется благотворительный сбор на лечение Валентине Автухович
-
СЕГОДНЯ ИСПОЛНИЛОСЬ 70 ЛЕТ ДИРЕКТОРУ ОАО «ВИДОМЛЯНСКОЕ» МИХАИЛУ СТРАПКО
-
Житель Каменецкого района перевел мошенникам более 30 тысяч рублей
-
ВНИМАНИЕ! ОТКРЫТ ПРИЕМ ЗАЯВОК НА IV РЕГИОНАЛЬНЫЙ ОТКРЫТЫЙ ФЕСТИВАЛЬ ИСКУССТВ «НАШИ ОТРАЖЕНИЯ»