Напярэдадні 23 лютага ветэраны Вялікай Айчыннай вайны раёна былі ўзнагароджаны юбілейнымі медалямі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь». На медалі выбіта эмблема беларускіх Узброеных Сіл з радком гімна па крузе: «Сэрцам адданыя роднай зямлі» і датамі «1918-2018». На адваротным баку – лаўровы паўвянок з хвалістай стужкай, які пераходзіць у верхняй частцы ў надпіс «Рэспубліка Беларусь», пад ёй – зорка Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, знізу – надпіс «Узброеным Сілам 100 год». Такім медалём ўзнагароджаны 18 ветэранаў з раёна, чатыры з іх – Фаіна Вайцэховіч, Мікалай Мілюшчанка, Канстанцін Пячко і Іван Тарбенка – жывуць у Каменцы.



Дзяніс ТРАЦЮК.
Фото Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
В Каменце состоялся митинг-реквием “Имя подвига – Афганистан”
-
ПОЖАР В СТРОИТЕЛЬНОМ МАГАЗИНЕ В ВЫСОКОМ. БЕЗ ПОСТРАДАВШИХ
-
Белорусская птицефабрика хочет производить голубые яйца
-
НК – беглым: Беларусь – это меньшее, что сегодня должно волновать Польшу
-
Перепила, обчистила, уехала на такси: хроники одного криминального застолья