З пачатку верасня ў Беларусi з’явіліся новыя дакументы. Як яны дзейнічаюць?

У тым пераліку – ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна (ІD-карта) і біяметрычны пашпарт. А яшчэ – службовыя і дыпламатычныя біяметрычныя дакументы, праязны дакумент бежанца, асобы без грамадзянства, ідэнтыфікацыйная карта асобы без грамадзянства і ідэнтыфікацыйны від на пражыванне замежнага грамадзяніна.

ІD-карта прызначана для засведчвання асобы ўладальніка толькі на тэры­торыі нашай краіны, а яшчэ – для ат­рымання электронных паслуг унутры Беларусі. Біяметрычны ж пашпарт спатрэ­біц­ца выключна для выезду за мяжу. Аднак выраб такога пашпарта магчымы толь­кі пры наяўнасці ў за­яўніка ІD-карты.

З той нагоды ўзнікае нямала пы­танняў. Найбольш частыя з іх папра­сілі патлумачыць начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Камянецкага РАУС Андрэя ШНАЙДЭРА.

– Так, завяршылася няпростая работа па ўкараненні біяметрычных да­кументаў.
У наша аддзяленне ўжо звярну­лі­ся грамадзяне з заявамі на атрыманне найперш ІD-карты. Часцей за ўсё іх цікавіць, якая працэдура атрымання новых дакументаў і колькі часу гэта займае. Дык вось, прыходзіць да нас трэба са старым пашпартам, запла­ціць дзяржпошліну, тут жа сфатаграфавацца і пакінуць адпячаткі паль­цаў. Уся працэдура займае 15-20 мінут. Дарэчы, першы біяметрычны дакумент можна атрымаць толькі ў падраз­дзя­ленні па грамадзянстве і міграцыі, дзе грамадзянін зарэгістраваны. Потым ужо, для замены біяметрычных дакументаў, ён зможа звяртацца ў любое падраздзяленне ў рэспубліцы.
Тэрмін афармлення біяметрычных пашпартоў – 15 дзён, паскораны – 10, тэрміновы – 5 рабочых дзён пры дадатковай аплаце.
– Многіх цікавіць, колькі каштуе замена дакументаў на біяметрыч­ныя.
– Дзецям, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, і грамадзянам, што знахо­дзяцца на дзяржзабеспячэнні, ІD-кар­­та выдаецца бясплатна. Пенсіянеры і інваліды 1 і 2 груп атрымліваюць ІD-кар­ту за 1 базавую велічыню – столькі ж каштавала і атрыманне “звычайнага” пашпарта. Астатнія грамадзяне павін­ны будуць заплаціць за атрыманне ІD-карты 1,5 базавай.
Калі ІD-карту вы атрымалі і не збі­раецеся ездзіць за граніцу, вам яе дастаткова. Калі ж хочаце выязджаць за межы нашай краіны, дык, акрамя ІD-карты, трэба будзе атрымаць бія­метрычны пашпарт.
Для непаўналетніх, якім менш як 14 год, пенсіянераў і інвалідаў 1 і 2 груп ён каштуе 1,5 базавай. Для ўсіх астат­ніх – 2 базавыя. А для тых, хто на поў­ным дзяржзабеспячэнні, – бяс­платна.
– Колькі старонак для віз у новым пашпарце?
– У біяметрычным пашпарце 32 старонкі для віз. У пашпартах старога ўзору іх 22.
– Наколькі надзейная ахова новых дакументаў?
– Візуальная інфармацыя на ІD-кар­це такая ж, як і ў цяперашнім пашпарце. На зваротным баку карты – QR-код і чорна-белы варыянт фота грама­дзя­ніна. Гэта монахромнае фота будзе адказваць за пэўную ступень аховы ІD-карты, якая найперш – сродак ідэн­тыфікацыі і здзяйснення юрыдычна значымых дзеянняў у лічбавым свеце. Усе паслугі і адміністрацыйныя працэдуры, пераведзеныя ў электронную форму, можна будзе атрымаць з выкарыстаннем ІD-карт, на якіх скарыстаны ўльтрафіялетавыя фарбы для высокай ступені аховы.
– А біяметрычны пашпарт?
– Гэта біяметрычны дакумент у выг­лядзе пашпартнай кніжкі з інтэграль­най мікрасхемай, якая ўтрымлівае электронны сродак біяметрычнай ін­тэг­рацыі. Знешне такі пашпарт падобны на цяперашні: вокладка засталася сі­няй, знізу нанесены знак, які паказвае, што пашпарт з’яўляецца біяметрыч­ным. Тут ёсць пластыкавая старонка з персанальнымі данымі грамадзяніна. У вокладцы пашпарта – чып, на якім таксама запісаны ўсе персанальныя даныя, фота добрай якасці – гэта неабходна для пагранічнікаў пры перася­чэнні граніцы. Акрамя таго, запісаны адпячаткі пальцаў, якія знімаюцца падчас падачы дакументаў у аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі. У адроз­ненне ад цяперашняга пашпарта, мае дасканалую ступень аховы ў ультра­фіялеце.
Распрацоўшчыкі шчыравалі не толь­кі над аховай ад падробак, але і над знешнім выглядам дакумента. На старонках пашпарта – славутасці Беларусі.
– Наколькі абавязковая замена сённяшняга “звычайнага” пашпарта на новы электронны дакумент?
– Экстраннай, абавязковай замены пашпартоў для ўсіх грамадзян краі­ны не будзе. Для многіх, хто атрымаў свае пашпарты пасля 64-х гадоў, яны будуць сапраўдныя да 100-гадовага ўзросту.
Той, хто не хоча атрымліваць ІD-кар­ту ці біяметрычны пашпарт, зможа карыстацца нашым дзеючым нацыянальным папяровым пашпартам да завяршэння тэрміну яго дзеяння. Увогуле, сёння для грамадзяніна захавана альтэрнатыва: ён можа выбіраць, патрэбны яму біяметрычны дакумент ці ён хоча мець і атрымаць пашпарт старога ўзору.
З пачатку верасня па біяметрыч­ныя дакументы да нас звярнуліся ўжо больш за дзесяць чалавек.
Як рыхтавалі супрацоўнікаў для работы з новымі дакументамі?
– Так, іх вучылі працаваць з абсталяваннем, якое мы атрымалі. Яно счытвае біяметрычныя даныя грамадзяніна, адпячаткі пальцаў для запісу на дакументы. Фатаграфаванне – непасрэдна ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі.
Біяметрычныя дакументы дазваляюць аператыўна ідэнтыфікаваць асобу і ствараць у тым ліку ўмовы, пры якіх на тэрыторыю Беларусі не могуць трапіць злачынцы, што маюць дачыненне да міжнароднага тэрарызму.
Цікавілася Галіна НОВІК.