Пяць гадоў назад Сцяпан Саванчук зрабіў адказны выбар – узяў у арэнду тры гектары з сельсавецкага запасу земляў побач з Катэрай. Не шкадуе. Свой надзел па-гаспадарску дзеліць на дзве часткі, пад зерневыя і бульбу. Для ўласных патрэб пакідае іх з разлікам, каб хапіла для жывёлы на падвор’і, а лішак ураджаю гэтых “звычайных” культур прадае ўвосень, хоць і танней. Пакупнікі амаль што пастаянныя, шукаць іх не даводзіцца.
На тым полі найпершы памочнік – трактар, а з камбайнам у жніво нямала выручае сусед-фермер Барыс Верабей. Пра яго Сцяпан Сцяпанавіч згадвае з глыбокай павагай і ўдзячнасцю.
Лапік зямлі, пакінуты для гарбузоў, таксама парадаваў пузатымі пладамі, што маюць статус несапраўднай ягады. Імі любяць ласавацца гаспадарскія свінні. А палетак зноў напалову заняты азімінай, на другой палавіне яго вясной у барозны ляжа насенка. Амаль што з пяшчотай гаворыць Сцяпан Саванчук пра арандуемы надзел.
Ён – прыклад адданасці адзінаму на зямлі месцу, якое завецца бацькаўшчынай. І нявесту некалі далёка не шукаў – яго жонка Ларыса з суседняга Воўчына. Дом для сваёй сям’і гаспадар збудаваў у Катэры побач з бацькоўскім, які, на жаль, ужо апусцеў. За агародам – сажалка, з ёю звязаны ўсе ўспаміны дзяцінства.
У сям’і Саванчукоў дзве дачкі, старэйшая ўжо працуе ў Брэсце, меншая вучыцца ў школе. Са школай звязала сваё жыццё Ларыса Анатольеўна – яна настаўніца роднай мовы ў Воўчынскай СШ. Дома ж пад яе апекай прысядзібны ўчастак, на якім пачэснае месца адведзена кветкам. Проза і паэзія побач.
Галіна НОВІК. Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
В Каменецком районе проходит «Зеленый щит». Что это и зачем?
-
Семья Зайцевых из Высокого представит Каменетчину на конкурсе «Семья года»
-
Один уволен, четырнадцать наказаны: итоги прокурорской проверки охраны труда
-
Пятага сакавіка сёлета Кандрату Крапіве споўнілася б 130 гадоў
-
Комментарий сенатора Александра Карпицкого, главного врача Брестской областной клинической больницы