20 жніўня завершыцца прыём заяў ад жадаючых вучыцца на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Аднак ужо сёння зразумела, што ў адносінах прафесіі на базе 11 класаў “электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі С; электразваршчык ручной зваркі” прыйдзецца вытрымаць конкурс атэстатаў. Заяў пададзена больш запланаванага набору.
Не менш за 75 навучэнцаў, як і было запланавана, на базе 9 класаў у верасні пачнуць асвойваць прафесіі “тры ў адным”: трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці катэгорыі А, В, Д; электразваршчык ручной зваркі; вадзіцель катэгорыі С.
Гэтаксама пасля 9 класаў нясуць сюды заявы і дзяўчаты, што жадаюць атрымаць прафесію “повар 3 разрада; кантралёр-касір 4 разрада”. На пачатку гэтага тыдня з 25-і плануемых месцаў сваіх прэтэндэнтак чакалі ўжо толькі пяць.
Як зазначае намеснік дырэктара каледжа па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дзмітрый Зайцаў, сёлета ўпершыню тут праводзілі Дні адчыненых дзвярэй для кожнай школы раёна паасобку. Майстар-класы былі прапанаваны па ўсіх рабочых прафесіях – школьнікі маглі знаёміцца з імі ўвачавідкі. Тым не менш, заўважаюць у каледжы, вельмі рэдка становяцца яго навучэнцамі выпускнікі Дзмітровіцкай, Камянюцкай школ… У той жа час тут вучыцца нямала моладзі з Івацэвіцкага, Маларыцкага, Пружанскага раёнаў, брастаўчан. Апошнія – і з мэтавым накіраваннем гаспадарак нашага раёна, якім патрэбныя механізатары, вадзіцелі, электразваршчыкі. Пасля вучобы ўладкоўваюцца там на працу, аддаючы перавагу гарантаванаму заробку, магчымасці атрымаць жыллё, гадаваць сваіх дзяцей не “на асфальце”…
* * *
У інтэрнаце каледжа звычайна жывуць 250-260 навучэнцаў. Сёлета тут з’явіцца гарачая вада ў кранах, часткова будзе заменена сантэхніка, на 5-м паверсе будынка плануецца завяршэнне рамонту. Хоць і не надта шпаркія тэмпы перамен, але яны ёсць. Некалькі гадоў таму зроблены капітальны рамонт даху, праведзена цеплавая рэабілітацыя будынка. За парадкам у інтэрнаце сочаць чацвёра выхавальнікаў.
Галіна НОВІК.
Это может быть интересно:
-
КОЛЛЕКТИВ «КАТРЫНКА» ПОДТВЕРЖДАЕТ СВОЕ ВЫСОКОЕ ЗВАНИЕ
-
Говорит и показывает «KUFAR Высокое»: кому нужны аварийные деревья в СХТ?
-
Соцопрос для высоковчан: нужно ли благоустройство в районе СХТ?
-
Высшую награду завоевали таланты из Высокого на областном этапе республиканского конкурса «Здравствуй, мир!»
-
На ремонт Высоковской больницы в 2024-м потрачено более 1 миллиона рублей