Творчасць не ведае межаў. І ўсе яе віды могуць суіснаваць прыгожа і гарманічна. Гэтую простую ісціну засведчыў Міжнародны фестываль-конкурс рознажанравай творчасці “Millennium”, які адбыўся ў 14-17 сакавіка ў Брэсце. А ў ім, вядома ж, не абышлося без удзельнікаў з Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў.
Дзіцячы аркестр народных інструментаў пад маляўнічай назвай “Акварэль” (кіраўнік – Іна Давідзюк) выступіў у намінацыі “Інструментальная творчасць” з вальсам “Бярозка” і фантазіяй на беларускія тэмы. І заслужана атрыманы Дыплом лаўрэата II ступені стане яшчэ адным важкім доказам таго, што калектыў мае поўнае права насіць гордае званне “ўзорнага”, за якое пазмагаецца ў самы бліжэйшы час. Пажадаем поспеху!
У намінацыі “Харавы акадэмічны вакал” добра праявілі сябе юныя спевакі, якія складаюць хор старэйшых класаў ДШМ. Пад кіраўніцтвам Ганны Грушэўскай яны падрыхтавалі песню Уладзіміра Шаінскага “Ябеда-корябеда”, якую цудоўна выканалі ў абавязковай для конкурсу акадэмічнай манеры (канцэртмайстар – Таццяна Пацяйчук). Вынік? Дыплом лаўрэата III ступені!
Шчырую ўдзячнасць за падтрымку ў арганізацыі паездкі хору на “Millennium” Ганна Валер’еўна выказвае бацькам сваіх выхаванцаў.
Бліснулі сваімі талентамі на фестывалі таксама і дзве мастачкі. Работы Ангеліны Клюкі і Дар’і Турковай упрыгожвалі яго выставачную экспазіцыю, а таксама адзначаны дыпломамі ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва”: у Ангеліны – за ўдзел, у Дашы – лаўрэата III ступені. Настаўнікі дзяўчынак – Кацярына Дрозд і Таццяна Туркова адпаведна.
Трэба адзначыць, што ў “Millennium”е прынялі ўдзел 3 тысячы юных творцаў з 37 гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Малдовы. Канкурэнцыя была, відавочна, дастойная, але яна не спужала камянецкіх юных творцаў. Віншуем!
Настасся НАРЭЙКА.
Это может быть интересно:
-
В Долбизно прошел сельский сход с представителем областного управления МЧС
-
Ветераны “Беловежских сыров” вернулись на производство. Зачем?
-
Департамент охраны приглашает принять участие в республиканском конкурсе творческих работ
-
Сёння, 30 верасня, адбылася пятая сесія Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання
-
Пелищенской сельской библиотеке исполнилось 85 лет