“Вялікдзень радасна сустракаем!”. Такімі словамі бібліятэкар Камянецкай дзіцячай бібліятэкі Марына Чоўжык і яе юная памочніца Насця Грыцук віталі вучняў 3 класа СШ №1, што завіталі на духоўна-асветніцкую сустрэчу.
Вядучыя расказалі дзецям пра велікодныя традыцыі і значэнне свята, а настаяцель Сімяонаўскага храма ў Каменцы, протаіерэй Сергій Буркоўскі заклікаў слухачоў захоўваць у сваіх сэрцах цяпло. Цікавым дапаўненнем сустрэчы сталі глыбокая па сэнсе сцэнка ў выкананні Алесі Шумавец і Андрэя Мурына, якія (разам з названай вышэй Насцяй) уваходзяць у тэатральнае аматарскае аб’яднанне “Вясёлка” пры бібліятэцы, і выстава рукадзельных работ камянчанкі Валянціны Маскалёвай (у межах праекта “Дзеці, што чытаюць, – шчаслівая сям’я”).









Валянціна Арсенцьеўна прадставіла свае творчыя здабыткі: тапіарыі, лялькі-мотанкі (выкананыя без нажніц і іголак), каралі з паперы і яблычных костачак, сумкі (вязаныя і сшытыя з тканіны ад зламаных парасонаў), вырабы з папяровых трубачак, саломкі, гліны, звычайных каменьчыкаў, нават грыба чага… Рукадзельніцы падуладны, здаецца, усе тэхнікі: ад традыцыйных шыцця, вышывання, бісерапляцення – да новамоднага дэкупажа. Ідэі яна чэрпае з інтэрнэта і ўласнай бязмежнай фантазіі.
Бібліятэчная выстава не першая для Валянціны Маскалёвай. У свой час былі падобныя ў РДК, Брэсце і нават Мінску.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Алеся Аминова из Каменца прошла в полуфинал на «Славянский базар в Витебске-2026»
-
Делегаты ВНС о вкладе молодежи в развитие страны: мнение Елены Шурхай
-
ПРОКУРАТУРА ПРОВЕРИЛА ОРГАНИЗАЦИЮ ПИТАНИЯ ДЕТЕЙ В УЧРЕЖДЕНИЯХ ОБРАЗОВАНИЯ РАЙОНА
-
РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПОСТ 2025/2026: КОГДА НАЧИНАЕТСЯ, КАЛЕНДАРЬ ПИТАНИЯ ПО ДНЯМ, ПОСТНЫЕ БЛЮДА
-
Семейная традиция в «Агро-Заречье»: как сельский труд объединяет поколение за поколением