У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шасцёра юных жыхароў раёна атрымалі пашпарты

Дадаткам да асноўнага дакумента, што засведчвае ўступленне ў дарослае жыццё, сталі асобнае выданне галоўнага Закона нашай Радзімы і кніга “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Пасля кароткага фільма патрыятычнай накіраванасці з прывітальным словам выступіў старшыня райвыканкама Валянцін Зайчук, з рук якога 14-гадовыя Максім Бакштай, Дзмітрый Пацяйчук, Уладзіслаў Мішпількін і Максім Васілюк з Высокаўскай СШ, Ірына Рудчык з СШ №1 г.Каменец і Ангеліна Лісоўская з СШ №2 атрымалі свае пашпарты.

Свае віншаванні перадала юным грамадзянам Беларусі таксама і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына Слуцкая. Фота на памяць і прагляд фільма сталі завяршэннем гэтага святочнага мерапрыемства.

Настасся НАРЭЙКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий