13 мая ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася пазачарговая выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, удзел у якой прынялі 53 дэлегаты з розных мясцін Камянеччыны.
Ганаровымі гасцямі канферэнцыі сталі старшыня абласной арганізацыі гэтага ГА Пётр Пойта і яго намеснік Васілій Лашч. А сярод пытанняў павесткі дня значылася адно асабліва важнае для Камянеччыны – абранне новага старшыні раённай арганізацыі. На гэту пасаду быў прапанаваны (замест Людмілы Жураўлёвай, якая мусіць перадаць абавязкі ў сувязі са зменай месца работы) дырэктар КУШВП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ” Павел Заграй. Члены савета прагаласавалі за гэту кандыдатуру адзінагалосна.

Нямала цёплых слоў удзячнасці за плённую працу прагучала ў той дзень на адрас Людмілы Віктараўны, якая ўзначальвала раённую “Белую Русь” з 2012 года, і за гэты час арганізацыя дасягнула толькі станоўчых вынікаў, пашырыла свае шэрагі і нямала добрых спраў зрабіла для людзей. Пётр Пойта ўзнагародзіў Людмілу Жураўлёву граматай абласной арганізацыі (яна, дарэчы, уваходзіць у абласны савет “Белай Русі” і з’яўляецца кандыдатам ў рэспубліканскі).
А новаму старшыні раённай арганізацыі пажадалі поспехаў і руху толькі наперад. Павел Заграй падзякаваў за давер, яму аказаны, і зазначыў, што ўжо намеціў першыя крокі, якія патрэбна будзе зрабіць, паабяцаў надаць рабоце “Белай Русі” яшчэ больш дынамікі і падтрымліваць супрацоўніцтва, якое ўжо наладжана.
Настасся НАРЭЙКА.
Это может быть интересно:
-
МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ ПАМЯТИ ЖЕРТВ ПРЕСТУПЛЕНИЯ ГЕНОЦИДА ОТМЕЧАЕТСЯ 9 ДЕКАБРЯ
-
Работа с цифрами и любовь к порядку: история Виктории Алексейчук из ОАО «Савушкина пуща»
-
21 НОЯБРЯ ПРАВОСЛАВНЫЕ ХРИСТИАНЕ ПРАЗДНУЮТ СОБОР АРХИСТРАТИГА МИХАИЛА И ПРОЧИХ НЕБЕСНЫХ СИЛ БЕСПЛОТНЫХ
-
БЕЗОПАСНОСТИ РАДИ… РЕЙД ПО ДОМОВЛАДЕНИЯМ СЕМЕЙ, ГДЕ ДЕТИ ПРИЗНАНЫ НАХОДЯЩИМИСЯ В СОЦИАЛЬНО ОПАСНОМ ПОЛОЖЕНИИ ИЗ-ЗА ЗЛОУПОТРЕБЛЕНИЯ РОДИТЕЛЕЙ АЛКОГОЛЕМ, ПРОШЕЛ НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
У Михаила Третьякова из ОАО «Беловежский» рабочий кабинет в поле…