Трое школьнікаў з Камянеччыны сталі пераможцамі Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурсу “Адкрыццё”
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ніколі не перастае шукаць новыя таленты. З гэтай мэтай штогод ладзіцца абласны літаратурны конкурс “Адкрыццё”, пераможцы якога атрымліваюць не толькі ганаровыя Дыпломы, а яшчэ і магчымасць убачыць свае першыя творы апублікаванымі на старонках САПРАЎДНАЙ кнігі.
Сёлета да ўдзелу ў конкурсе далучыліся ажно 700 твораў. Журы старанна працавала і ў рэшце рэшт падвяло вынікі. Сярод пераможцаў – юныя паэты з Камянеччыны!
У намінацыі “Паэтычныя творы, прысвечаныя Радзіме” “Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб” (катэгорыя – ад 15 да 25 гадоў) Дыпломам 3 ступені ўзнагароджана вучаніца гімназіі ў Каменцы Ангеліна БАБРОВА.
Спецыяльным Дыпломам “За яркі дэбют, жанравую разнастайнасць у творчасці, выразнае раскрыццё мастацкіх вобразаў” узнагароджаны вучань Камянюцкай СШ Кірыл МАЧУЛЬСКІ.
Дыпломам “За яркае раскрыццё тэмы кахання” адзначана творчасць вучаніцы Камянюцкай СШ Надзеі ЧОПКА.
Віншуем!
Настасся НАРЭЙКА.
Фота з адкрытых крыніц.
Это может быть интересно:
-
Каменчане и «Многомамы Бреста» подарили ПСО «Юго-Запад» поисковые фонари
-
Ушел из жизни заведующий Высоковским ГДК Олег Грипичук
-
Опрос «НК»: Что для вас значит быть отцом?
-
Канцэрт, прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові, адбыўся сёння ў Каменцы
-
65-летний юбилей отпраздновала ДЮСШ «Пуща» Каменецкого района