Снягурка расказвае пра сябе

Думаю, нікога не здзівіць той факт, што галоўнай гераіняй пераднавагодняй жаночай старонкі “Чараўніца” стане Снягурка. Не тая, што ў Белавежскай пушчы, а наша, мясцовая, камянецкая. У вольны ад цудаў і чарадзейства час яна завецца Варварай Грыб і вядзе гурток “Юны мастак” у цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі раённага цэнтра.

Сёлета Варвара ўпершыню апранула чароўны ўбор унучкі Дзеда Мароза, прыхапіла з сабой свайго казачнага белабародага родзіча з групай падтрымкі, выправілася на занальны агляд-конкурс “ЕЛКА-ФЭСТ 2016” і… вярнулася з дыпломам у намінацыі “За арыгінальнасць і навізну аўтарскіх ідэй”. Такая прыемная перамога, безумоўна, агу­льная, але і без харызматычнай, усмешлівай Снягуркі свята наўрад ці атрымалася б. А цяпер Варвара Грыб ахвотна раскажа нашым чытачам пра розныя бакі свайго жыцця…

Мая сям’я. Кожны чалавек любіць і шануе сваю сям’ю, свой дом, бо ён лічыцца ўласнай крэпасцю, дзе можна схавацца ад любых жыццёвых нягод, а людзі, што ў ім жывуць, заўсёды зразумеюць і падтрымаюць у цяжкую хвіліну.

Для мяне мая сям’я – самае важнае ў жыцці. У яе ўваходзяць муж Аляксандр, які вельмі лю­біць рыбалку, сын Павел і дачка Анастасія. Хачу сказаць, што выключную ролю ў жыцці дзяцей іграем мы, бацькі, і на нас кладзецца асноўная адказнасць за іх развіццё. На характар узаемаадносін дзяцей з намі ў сям’і ўплываюць стыль выхавання і сямейныя традыцыі. Напрыклад, калі ва ўзаемаадносінах паміж мной і мужам пануе гармонія, у нас застаецца дастаткова часу для таго, каб удзяліць увагу дзецям. Ім вельмі патрэбны бацькоўская ўвага, дапамога ў вывучэнні навакольнага свету, адабрэнне, праявы любові і пяшчоты.. Я ўсё раблю для таго, каб мая сям’я адчувала цяпло хатняга ачага.

Узаемаадносіны паміж мужчынам і жанчынай. Пра іх можна гаварыць бясконца! Гэтай тэме прысвечана мноства кніг, перадач, фільмаў. Агульным правілам застаецца адно: для стварэння гарманічнай сувязі партнёрам патрэбна пастаянна працаваць над сабой і вучыцца. Спачатку і ён, і яна могуць сумнявацца, чакаць немагчымага, часта ў чымсьці расчароўвацца. Толькі павага, разуменне, узаемны кампраміс дапамогуць стварыць гарманічную пару – сям’ю.

Мая работа. Я – творчая асоба: “хочу – творю, хочу – вытворяю”. У мяне ёсць свой погляд на жыццё, жыву, танцуючы і радуючыся. Ідучы па жыцці, імкнуся самаўдасканальвацца і ніколі не падаць духам. Гэта вельмі дапамагае ў маёй рабоце. Падчас заняткаў майго гуртка выкарыстоўваю нетрадыцыйныя тэхнікі малявання (крупамі, пальчыкамі). Люблю маляваць, ляпіць і гэтыя якасці перадаю сваім выхаванцам, шукаю да кожнага падыход. Удзельнічаю ў розных мерапрыемствах, конкурсах.

Мае хобі. У кожнага чалавека ёсць вольны ад вучобы ці працы час, якім ён можа распараджацца па сваім жаданні. Навокал столькі цікавага! Галоўнае – не ленавацца, заняцца нечым, што пасуе да душы, тады і жыццё стане цікавейшым, не будзе ўзнікаць пытання: “Як правесці вольны час?”.

Першае маё захапленне – пакаёвыя расліны. Любімая – кактус, ён вельмі жывучы, не займае шмат месца і можа пераходзіць, так бы мовіць, у спадчыну. Вырошчванне гэтых калючых раслін вельмі займальнае, але вымагае ўпартасці і захавання строгіх правілаў. Кактусы непераборлівыя і вельмі прыгожа цвітуць.

А яшчэ я пішу вершы. Часам, вядома. Вось адзін з іх:

* * *
Призвание мое –
быть педагогом,
Мечты и счастье ребятне дарить,
Учить в палитре видеть краски
И всех с душой, как мать, любить.
Любовь же, отданная детям,
Сильнее делает меня,
Ведь я наставник, я учитель,
Носитель светлого огня.
Ребенок – целая загадка,
Не каждый заглянет в него,
Но коль придем мы с материнской лаской,
Он пустит нас в мир сердца своего.
Я – педагог и тем должна гордиться,
И сколько мудрого должна я в жизни знать.
Со мною новое они познать готовы.
И слышу дружное в ответ:
«Придем опять!»
Нам столько нужно ласки и заботы,
Чтоб каждого услышать и понять.
У них же много так загадок и вопросов,
Порой приходиться им маму заменять.
На всех у нас хватает добрых слов,
Внимания, умения, терпения,
С открытым сердцем я готова всем помочь,
А если надо, подниму и настроение!
И пусть моя работа много силы отнимает,
Но молодость души несет и дарит свет,
Я – педагог и это твердо знаю,
Ведь я сегодня это подтверждаю.

Таксама ахвотна размалёўваю матрошак. Ствараю вырабы з салёнага цеста. Для работы з гэтым матэрыялам не патрэбны ніякія спецыяльныя дарагія інструменты, усё неабходнае можна знайсці дома. Цеста – гэта матэрыял, больш зручны для дзіцячай рукі, мяккі і значна цікавейшы за пластылін. Вырабы з яго – старажытная традыцыя, але ім знаходзіцца месца і ў сучасным свеце, таму што цяпер цэніцца ўсё экалагічна чыстае і зробленае сваімі рукамі. Праца з цестам прыносіць задавальненне і радасць. Лепка здымае залішняе эмацыянальнае напружанне, дапамагае дзі­цяці расслабіцца. Абавязковая ўмова – атмасфера даверу і зацікаўленых зносін на занятках. Не варта забываць і аб лячэбным эфекце цестаплас­тыкі: знікаюць нервовасць, узбуджанасць, канцэнтруецца ўвага, паляпшаецца памяць, павышаецца навучальнасць.

Наша жыццё выткана з гадзін, хвілін і секунд. Сапраўды неацэнны скарб! Толькі не заўсёды мы ўмеем па-гаспадарску распарадзіцца гэтым багаццем, не задумваемся аб тым, як трацім вольны час. Ён павінен быць святам душы…

Люблю яшчэ і кулінарыць.

Для мяне лепшы падарунак на Новы год – здароўе маёй сям’і, а яшчэ час, праведзены разам. Большага мне не трэба…

Навагодняе пажаданне ад Снягуркі (яна ж – Варвара Грыб):У надыходзячым годзе зычу ўсім чытачам раёнкі моцнага здароўя, шчасця, душэўнай стойкасці, упэўненасці ў сваіх сілах і аптымізму. Няхай заўсёды з вамі будуць вашы родныя і сябры, а ў вашых дамах пануюць дабрабыт, каханне і росквіт. Са святам!

Запісала Настасся НАРЭЙКА. Фота Міколы ШУМА і з архіва Варвары ГРЫБ.

Добавить комментарий