Семейный лад

Свадьба – событие радостное. А золотая свадьба к тому же еще и уникальное.

Снова жених и невеста!

Такое счастливое событие отметила в субботу, 28 января, одна удивительная пара – Иван Константинович и Мария Борисовна Драпуны из деревни Оберовщина. Все было, как на обычной свадьбе: улыбающаяся невеста, счастливый жених, крики «горько!»…

Мария Борисовна и Иван Константинович Драпуны

Познакомились «золотые молодожены» весной далекого 1966-го года. Мария Борисовна приехала на практику в каменецкую школу, а Иван Константинович работал там учителем физкультуры. Молодая учительница начальных классов время от времени просила энергичного физрука провести урок и в ее классе. Отказать такой красавице он, естественно, не мог. Потом пригласил девушку в кино. Через какое-то время – еще раз. Потом – еще…

После окончания института Марию Борисовну отправили по распределению в Дрогичинский район. Но расстояние уже ничего не могло изменить: любовь соединила этих двух людей на всю жизнь. В конце января они поженились. Свадьба, как модно сейчас говорить, бы­ла молодежной. Холод, метель страшная, – а у них гармонь и песни! Не было ни белого платья с фатой, ни золотых колец… Но была любовь, которая дороже всего этого.

Много пришлось пережить этой паре за полвека совместной жизни: и счастье, и горе не обошли стороной. Но они сумели не расплескать любовь. Иван Константинович до сих пор называет жену очень ласково – «Марийка». А Мария Борисовна отвечает ему безмерной заботой.

Сложно поверить, что этим людям так много лет, потому что они, в действительности, до сих пор молоды! Ведь что такое молодость? Отсутствие морщин и седых волос? Нет! Возраст до тридцати? Снова нет! Легкость во всем теле? Нет, нет и нет! Молодость – это когда глаза горят! Это когда в голове масса новых идей, которые хочется обязательно воплотить в жизнь! Это когда постоянно хочется учиться! Все это можно сказать и о Марии Борисовне, и об Иване Константиновиче. К примеру, стоит Марии Борисовне увидеть интересную схему вышивки, как тут же в глазах появляется блеск, а в голове – бездна планов! Иван Константинович вначале относился к этому увлечению жены несколько прохладно. А теперь, когда оказываешься у них в гостях, он обязательно спросит: «Видела последнюю вышивку Марии Борисовны?» И в голосе столько гордости за жену! Вышитых картин, кстати (а заодно и связанных крючком и спицами вещей – Мария Борисовна ведь мастерица на все руки), уже вполне могло бы хватить на небольшую персональную выставку.

Иван Константинович в увлечениях от жены не отстает. Он то новые сорта помидоров выращивает, то кроликов разводит, то по какой-то особой системе худеет!.. Одним словом, скучать ему некогда. Должна сказать, что за пять десятков лет у Ивана Константиновича, кроме жены, была еще одна страсть. Имя ей – физическая культура. Он тренер от Бога. Хотите узнать спортивные достижения Ряснянской средней школы? Вам не надо рыться в архивах – спросите у Ивана Константиновича. Он вам точно скажет, кто как быстро пробежал, на какое расстояние метнул, как далеко толкнул, насколько высоко прыгнул. Он помнит всех своих спортсменов, интересуется их дальнейшей жизнью, гордится их спортивными и жизненными успехами. Многие бывшие ученики Ивана Константиновича – частые гости в их доме.

Иван Константинович – человек добрый, веселый, позитивный. Он никогда ни в чем не откажет, всегда поможет. Но, несмотря на это, главная заслуга в том, что их семейный корабль так много десятилетий остается на плаву, принадлежит Марии Борисовне. Она обладает главным, на мой взгляд, качеством, необходимым для счастливой семейной жизни, – женской мудростью.

Склоняю голову перед этой парой…

Алла ДРАПУН, д.Оберовщина.

Каханне з ноткай гумару

55 гадоў поруч… У маі мінулага года менавіта такая пачэсная лічба расквеціла чарговую старонку сямейнага календара Ніны Іванаўны і Расціслава Сцяпанавіча Нагорных з Каменца. Было ў ім усё: і святочныя даты, абведзеныя чырвоным стрыжнем, і неспакойныя часіны, калі рука нервова абрывала лісток, і звычайныя дні, нічым не прыкметныя. Усё гэта – жыццё.

Ніна Іванаўна і Расціслаў Сцяпанавіч Нагорныя

І пачалося яно, сямейнае, шчаслівае, на Шчучыншчыне. Расціслаў Сцяпанавіч нарадзіўся і вырас у гэтых мясцінах, а вось яго будучую жонку прывёў сюды сам лёс. Дзяўчына з Відамлі з лёгкім сэрцам паехала працаваць па размеркаванні фельчарам участковай бальніцы ў Першамайскую Шчучынскага раёна. Нібыта ведала, што там чакае яе Каханне. На новым месцы Ніна прыдбала добрую сяброўку і калегу ў адной асобе – Марыю.

Пазней менавіта да Марыі прыехалі ў госці два хлопцы – Васіль і Расціслаў. Ніхто нават і падумаць не мог, што адзін з кавалераў стане лёсам маладзенькай НІНЫ. Як правёў яе Расціслаў дадому той парой, так і вядзе да гэтай пары па жыцці. (Дарэчы, нават сёння юбіляры гуляюць па Каменцы выключна пад ручку.) Сустракаліся каля года. “Потым у раман перайшло”, – усміхаецца Ніна Іванаўна, пазіраючы на мужа.

У 1961 годзе згулялі вяселле. Так і нарадзілася сям’я ў самых лепшых традыцыях: муж – педагог, жонка – медык. Хутка з’я­віліся на свет дзеці, сын Ігар і дачка Света. А потым… Нагорныя перабраліся ў Каменец. Маці і сястра Ніны Іванаўны доўга ўгаворвалі яе вярнуцца дадому, урэшце ўгаварылі.

19 гадоў ФАПаўскага стажу за плячамі – багаж нядрэнны. Спярша Ніна Іванаўна некаторы час працавала ў аддзяленні стэрылізацыі, пасля – медсястрой у гінекалагічным аддзяленні Камянецкай ЦРБ. Сёння ў яе – ганаровае званне “Выдатнік аховы здароўя”, ёсць і іншыя важкія ўзнагароды.

Расціслаў Сцяпанавіч тым часам ішоў сваёй педагагічнай сцежкай. У Шчучынскім раёне ён выкладаў у школе літаральна ўсе прадметы (так не ставала тады кадраў у вёсцы). Завочна скончыў Брэсцкае педвучылішча, хіміка-біялагічны факультэт. На Камянеччыне першы час быў метадыстам райаддзела адукацыі, потым – педагогам у цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Агульны стаж – амаль 40 гадоў.

Цікава тое, што практычна штогод Нагорныя едуць на ўласным “Масквічы”, набытым у да­лёкім 1974-м, на радзіму мужа, наведаць магілы яго бацькоў. Расціслаў Сцяпанавіч не хавае таго, што сумуе па мясцінах маленства. “Мілы той куточак, дзе рэзалі пупочак”, – трапна тлумачыць ён свае адчуванні народным выслоўем. І жонка разумее, паважае ўспаміны мужа.

Дзеці Нагорных даўно самастойныя. Сын жыве ў Каменцы, дачка – у Брэсце. Ужо стварылі свае сем’і два ўнукі і ўнучка. Усе яны помняць пра любімых тату і маму, дзядулю і бабулю. Наведваюць, тэлефануюць. (Дарэчы, толькі за гадзіну інтэрв’ю тэлефон маіх суразмоўцаў звінеў двойчы.) Часта прывозяць бацькам розныя слодычы. “Мы ж не маленькія!” – гаворыць ім Ніна Іванаўна, але клапатлівыя, уважлівыя дзеці на тыя пратэсты не зважаюць. А ўнучка, дарэчы, падарыла Расціславу Сцяпанавічу на дзень нараджэння медаль “Залаты дзядуля”, які цяпер вісіць на самым бачным месцы. І ён, трэба сказаць, не адзіны. Ёсць яшчэ іншы – “Любімаму суседу”. Бо важна жыць дружна з тымі, хто побач.

Нагорныя ўсё і заўсёды робяць разам. Гаспадараць, гатуюць любімыя стравы, шыюць тэкстыльныя падстаўкі пад гарачыя стравы ў тэхніцы пэчворк, бавяць вечары перад тэлевізарам, аддаючы перавагу выпускам навін, кінафільмам пра каханне і гумарыстычным перадачам. Дарэчы, калі ўжо закранулі гумар… Смех і весялосць – не тое што госці, пастаянныя, паўнапраўныя жыхары ўтульнай кватэры маіх суразмоўцаў. Расціслаў Сцяпанавіч так і сыпле трапнымі жартамі, ды і Ніна Іванаўна ў даўгу не застаецца. Напрыклад, ёсць у яе з сяброўкаю традыцыя – штотыдзень у вызначаны дзень хадзіць “на шопінг” (чытайце: на камянецкі базар). Дык муж з самай раніцы старанна будзіць жонку словамі: “Уставай! Ужо час ісці базар адчыняць”.

Ніна Іванаўна, акрамя таго, любіць чытаць, асабліва – жаночыя раманы пра каханне. Ахвотна шпацыруе вечарамі на паветры: заўсёды знаходзіцца цікавая кампанія. У маладосці, узгадвае, ахвотна вязала (касцюмы, світары і не толькі), а таксама вышывала. Сёння мая суразмоўца – адна з самых актыўных наведвальніц аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры ТЦСАН. “Яна ў нас самая вытанчаная, самая элегантная, – характарызуе падапечную загадчык аддзялення Наталля Цэкала. – Заўсёды з густам падбірае адзенне. Летам носіць капялюшыкі. Прыгажуня!” І нельга з гэтымі словамі не пагадзіцца.

Аднойчы прывозіў Ніну Іванаўну ў аддзяленне і сам Расціслаў Сцяпанавіч. І ў той прыезд так спадабаўся ён іншым наведвальнікам сваімі дасціпнымі выказваннямі ды бясконцымі анекдотамі, што адпускаць не хацелі.
І цяпер нярэдка просяць:
– Ніна Іванаўна, прывязіце мужа.
А яна:
– Не-е-е! Няхай будзе мой!

Таму, задаючы пытанне пра сакрэт сямейнага шчасця, прадчуваю адказ і не памыляюся. Гумар! “Усякае ў жыцці здаралася, і сварыліся, і мірыліся”, – расказвае Ніна Іванаўна. Дарэчы, у выпадку сваркі менавіта яна ідзе мірыцца першай, не можа доўга злавацца…

Вось якое яно, каханне з ноткай гумару. Каханне, якому ўсяго толькі 55. А колькі яшчэ наперадзе?

Настасся НАРЭЙКА. Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий