Амаль пятнаццаць гадоў Ларыса Андрайчук шчыруе на ферме ў Лешні. А першы вопыт работы з дойным статкам атрымала ў Брэсцкім раёне, дзе працавала з даільнымі вёдрамі і з дапамогай малакаправода.
Тут, у Лешні, яе чакала станочная даільная ўстаноўка – так званая “ёлачка”. Жывёла для даення запускаецца групамі, а таму статак павінен быць “пасартаваны” па велічыні надою. Новую тэхналогію даення асвоіла хутка.
Асноўным працоўным месцам Ларысы з’яўляецца даільная зала, дзе заняты трое аператараў машыннага даення, двое падгоншчыкаў жывёлы і двое слесараў. Больш за 400 кароў дояць тут тройчы на дзень.Таму і першае даенне пачынаецца вельмі рана.
– Пад’ём а чацвёртай гадзіне, праз паўгадзіны за намі прыязджае транспарт, а яшчэ праз паўгадзіны – пачатак рабочага дня. Да такога графіка ўжо прывыкла. Часам удаецца крыху “даспаць” перад дзённым даеннем. А вечарам дадому вяртаемся амаль у 21 гадзіну. Аднак праз кожныя два дні – выхадны, што дае магчымасць нямала ўласных спраў уладкаваць. Тое, што можна ўпэўнена іх планаваць, – адна з пераваг сённяшняй працы на ферме. Да таго ж і ручной работы тут ужо менш, чым некалі. Аднак маладых па-ранейшаму рэдка сустрэнеш на ферме…
Загадчыца малочнатаварнай фермы ў Лешні Валянціна Шкамплетава зазначае, што, паводле вынікаў года, павінны выйсці на 5-тысячны рубеж па надоях малака ад каровы. У параўнанні з мінулым годам чакаюць“плюс” (летась да 5-і тысяч не хапіла некалькіх кілаграмаў). Хоць увогуле такім надоем цяпер нікога не здзівіш, але для асобна ўзятай фермы гэта яшчэ адзін невялікі крок наперад. Значны стымул – заработная плата, што залежыць ад многіх фактараў; зарплата – не “назначаная”, а заробленая.
У агульным дадатным выніку – унёсак і Ларысы Пятроўны Андрайчук, ад якой пачула, што любіць сваю работу, і не толькі з той прычыны, што гарантаваны заробак надае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні…
Пасля пераезду ў Турну сям’я Андрайчукоў атрымала жылы дом сядзібнага тыпу па новай вуліцы – Палявой. Былыя навасёлы ўжо абжыліся, нават рамонт на свой густ зрабілі, дакладней – завяршаюць яго…
Галіна НОВІК.
Фота Віталія ДУЛЕВІЧА.
Это может быть интересно:
-
Районный день охраны труда прошел сегодня на Каменетчине
-
Шикарный гол Романа Козела приносит «нивчанам» важнейшую победу в Витебске
-
Брестские следователи разоблачили мошенника из Каменецкого района
-
ЗАСЕДАНИЕ РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА ПРОШЛО СЕГОДНЯ
-
Выбытие скота остается под контролем прокуратуры Каменетчины