Кушыны асталяваліся ў Бародзічах (сёння гэта амаль што ўскраіна Камянюкаў) у прыгожым дзедавым доме, да якога робяць прасторную прыбудову. Сядзіба таксама прасторная, і стала яна асновай уласнай падсобнай гаспадаркі, накірунак якой – гадоўля жывёлы.
Уладзіміра Кушына сустрэлі на лузе, побач з сядзібай, дзе пасвіліся каровы. Абыходзіцца з імі, як і гатаваць дамашні сыр, вучыўся з дапамогай усёзнаючага інтэрнэта. Тэорыя і практыка адначасова. Сёння ўжо можа даваць парады інышым. Але каму? У наваколлі кароў няма. Тую апусцелую “нішу” і вырашыў скарыстаць Уладзімір. Мяркуе, што з часам колькасць рагуль на падвор’і павялічыцца, прыйдзецца набыць даільны апарат. Са збытам малака праблем, пэўна, не будзе, бо попыт на дамашнія прадукты не знікае.
Густое рохканне за акуратнай загародкай з жэрдак – у выгульным дворыку свіная сямейка. Гэтых жывёлін Аляксандр корміць зусім не так, як некалі кармілі іх тут дзед і бабуля яго жонкі, і, магчыма, яны былі б незадаволены, што ўнукі не нарыхтавалі на зіму склеп бульбы, каб штодня варыць яе жывёле. Уладзі¬мір аддае перавагу жабінкаўскаму грануляванаму корму, але ў справу ідзе і ўсё лішняе з агарода.Часта раіцца з інтэрнэтам наконт новых тэхналогій догляду, у тым ліку і свінаматак. Парасят не купляюць – маюць свой маладняк з дапамогай штучнага апладнення.
Па ўсім бачна, што працы Уладзімір не баіцца, і не толькі таму, што свая ноша не цягне. Малады гаспадар умела спалучае гадоўлю “звычайнай” жывёлы з сучаснымі рэкамендацыямі, магчымымі ў межах падвор’я.
Ён запрасіў нас ва ўтульную летнюю кухню, дзе прапанаваў паспытаць прыгатаваны тут раніцай тварожны сыр. Сам перабраў нямала рэцэптаў, пакуль не з’явіўся гэты непаўторны смак. Навучыў гатаваць такі сыр жонку Наташу і дачку Машу. Аднак, як атрымліваецца фірменны сыр “ад Кушыных”, не дапытвалася. Няхай гэта будзе маленькім сямейным сакрэтам.
Это может быть интересно:
-
Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі Настасся Нарэйка завітала ў Камянюцкую СШ
-
Интернет-мошенники устраивают охоту на «дурачка», когда сами недалеко ушли
-
Як прайшла сустрэча з пісьменнікам і ваеннаслужачымі Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19