Роўна 500 гадоў спаўняецца сёлета знакамітай паэме Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. Каму як не нам, суседзям запаведнай Белавежскай пушчы, дзе ўладарыць гэта магутная жывёліна, ведаць многа і дакладна пра названы вышэй твор? Давайце пагартаем старонкі і ўспомнім самыя цікавыя факты!
Поўная назва твора – “Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго” (“Carmen de statura feritate ac venatione bisontis”).
“Песня пра зубра” была напісана ў 1522 годзе на класічнай лацінскай мове для заходнеславянскага чытача па замове папы Льва Х Медычы.
Мікола Гусоўскі пісаў паэму ў Рыме, дзе знаходзіўся ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага.
Упершыню паэма была выдадзена ў Кракаве ў 1523 г. у складзе зборніка, які складаўся з аднайменнай паэмы, 11 вершаў і празаічнага прысвячэння каралеве Боне Сфорца.
Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з’яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.
Існуюць 3 пераклады паэмы на беларускую мову: Язэпа Семяжона, Наталлі Арсенневай і Уладзіміра Шатона.
У 2007 годзе выдавецтва “Мастацкая літаратура” выдала “Песню пра зубра” кнігай на беларускай мове.
Адзін з галоўных герояў паэмы і яе цэнтральны вобраз – князь Вітаўт.
У Беларусі 25 верасня 2008 г., да 485 года першай публікацыі паэмы “Песня пра зубра”, была выпушчаная аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай.
У 1982 годзе кінастудыяй “Беларусьфільм” быў выпушчаны аднайменны мультыплікацыйны фільм.
Мінскі рок-гурт “Сузор’е” ў 2008 годзе выпусціў музычны альбом “Песня пра зубра”. А беларускі гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” ў сваім альбоме «Verbum» (2002 г.) запісаў песню на словы з паэмы “Песня пра зубра”.
НК
Это может быть интересно:
-
Паэтка Наталля Кандрашук выступіла ў родных Камянюках
-
Афиша мероприятий в Каменецком районе 25-26 октября (+кинотеатр)
-
Концерт группы AURA состоялся в Каменце. Это было зажигательно!
-
Любимые песни из фильмов. Какие сюрпризы готовит для зрителей гала-концерт на «Купалье» в Александрии
-
Молодость, талант, энергия. Как в Каменце отметили День молодежи и студенчества