22 студзеня ў раённым спарткомплексе прайшоў Міжнародны турнір па валейболе “Камянецкая Вежа”.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел тры каманды – гаспадары, камянецкія валейбалісты, прымалі гасцей з Пружанаў і Белавежы (Рэспубліка Польшча). Перамогу атрымала прафсаюзная каманда Каменца. На другім месцы – Пружаны. Трэцяе – дасталося палякам. Узнагароджанне каманд ажыццяўлялася за кошт арганізатараў: аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённага аб’яднання прафсаюзаў, РА ГА “Белая Русь”.
Паводле інфармацыі намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктара Кісляка, у наступным годзе склад удзельнікаў гэтага турніру пашырыцца: у ім выказалі жаданне ўдзельнічаць калегі з іншых гарадоў Брэсцкай вобласці.
Анастасія ЯНКІНА.
Это может быть интересно:
-
Команда ДЮСШ «Пуща» установила рекорд на спартакиаде Брестчины
-
Третья мировая. ФК «Нива» упускает победу над «Осиповичами»
-
Юные дзюдоисты Каменецкого района показали класс на открытом первенстве ДЮСШ «Пуща»
-
Открытое первенство в ДЮСШ «Пуща» по дзюдо на кубок ОВД Каменецкого райисполкома: честный спорт и яркие победы
-
День чистого спорта и борьбы с допингом проходит в Каменце