Праблема маленькага горада, які не можа пахваліцца вялікімі прамысловымі прадпрыемствамі, у тым, што тут не так проста знайсці работу. Даводзіцца траціць час і сілы на тое, каб дабрацца на працоўнае месца ў абласны цэнтр. Шаснаццаці камянчанкам, што даўно сябруюць са швейнай машынай, у плане працаўладкавання вельмі пашанцавала.
У 2010-м на другім паверсе камянецкай лазні адкрыўся швейны цэх брэсцкага прыватнага прадпрыемства “Per Mio”. Яно спецыялізуецца на шыцці жаночага адзення з трыкатажнай натуральнай тканіны (віскоза і бавоўна). Пашытыя тут сукенкі і блузкі адпраўляюць на агульны склад у абласны цэнтр, а адтуль ідзе размеркаванне па магазінах, якія працуюць у самім Брэсце, Баранавічах і, безумоўна, Каменцы. Вывескі “Per Mio” ёсць нават у Расіі…
– Попыт вельмі радуе, – зазначае дырэктар прадпрыемства Уладзімір Варошык. – Гэтаму спрыяюць цэны, сукенку у нас можна купіць нядорага, ад двухсот да трохсот тысяч. Акрамя таго, падчас стварэння новых мадэляў абавязкова ўлічваюцца апошнія модныя тэндэнцыі.
Разам з Уладзімірам Мікалаевічам заходзім у цэх, дзе зладжана стракочуць машынкі (вядомай швейнай фірмы “Juki”, дарэчы). Стракацяць рознымі колерамі будучыя ўборы для дзяўчат і жанчын, што любяць і ўмеюць апранацца прыгожа. Тут жа прасуюць гатовыя вырабы.
У суседнім пакоі “чаруюць” дзве раскройшчыцы. Адну з іх, Юлію Кучко, з яе дазволу, сфатаграфавала за работай.
– Нашы дзяўчаты працуюць у адну змену, – расказвае Уладзімір Мікалаевіч. – Да работы ставяцца адказна, “цякучкі” кадраў у нас няма, калектыў стабільны. Ды і зарплата даволі важкая. Галоўнае ж у тым, што рабочае месца гэтых жанчын непасрэдна ў Каменцы. Зручна, не трэба ехаць у Брэст штодзень, як гэта было раней, да адкрыцця цэха.
Заходзім у фірменны магазін на першым паверсе. Прадавец Алена Сарока сустракае на парозе, вядзе уздоўж шарэнгі вешалак, і вочы міжволі выхопліваюць то адну цікавую рэч, то другую. Да паслуг пакупнікоў – каталогі прадукцыі, прычым, тое, што спадабалася, можна заказаць і набыць пазней. Кожны атрымлівае фірменны пакет з надпісам “Per Mio”, што азначае “Для вас”.
Сапраўды, для вас, паважаныя, тут абавязкова што-небудзь непаўторнае ды знойдзецца.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
В Каменецком районе проходит «Зеленый щит». Что это и зачем?
-
Семья Зайцевых из Высокого представит Каменетчину на конкурсе «Семья года»
-
Один уволен, четырнадцать наказаны: итоги прокурорской проверки охраны труда
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке