Пажар у Агародніках

20 лістапада ў 02.27 на пульт кіравання райаддзела МНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў Агародніках. На момант прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў ПАСЧ-2 г. Высокае, дах дома быў цалкам ахоплены агнём. Пажар ліквідаваны ў 03.40, але ў выніку яго знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Добавить комментарий