Мікалай Юшкевіч на мінулым тыдні браў удзел у рабоце калегіі землеўпарадкавальнай службы Брэсцкага аблвыканкама, якую ўзначальвае Анатолій Краснянкоў. Былі падведзены вынікі работы за мінулы год і акрэслены задачы на 2017-ы.
У іх ліку – забеспячэнне пастаяннага кантролю за выкананнем землекарыстальнікамі ўсіх умоў адводу зямельных участкаў, а таксама кампенсацыя страт леса і сельскагаспадарчай вытворчасці; кантроль за захаваннем тэрмінаў накіравання актаў выбару месца размяшчэння зямельных участкаў на ўзгадненне са старшынёй аблвыканкама; далейшая работа па падборы зямельных участкаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва з масіваў несельскагаспадарчых земляў…
Да 1 красавіка патрабуецца правесці абследаванне земляў населеных пунктаў з мэтай выяўлення пустуючых, не выкарыстоўваемых грамадзянамі былых прысядзібных, а таксама для вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі ў палях севазвароту.
У тэрмін да 1 мая неабходна правесці абследаванне ўнутрыгаспадарчых кар’ераў, выкарыстоўваемых для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, на прадмет іх належнага ўтрымання і эксплуатацыі, а таксама неабходнасці рэкультывацыі невыкарыстоўваемых кар’ераў.
– Увогуле акцэнт зроблены на актывізацыі работы па ўцягненні невыкарыстоўваемых патэнцыйна пладародных земляў у гаспадарчы абарот, – удакладняе Мікалай Казіміравіч. – Вяртаючыся да тэмы тых жа кар’ераў, дадам, што дазвол на прамысловую распрацоўку іх па-за межамі населеных пунктаў будзе даваць толькі аблвыканкам. Прычым толькі жадання здабываць там гравійна-пясчаную сумесь недастаткова – неабходна мець вытворчасць з выкарыстаннем такой сумесі: пункт прыгатавання бетону, сартавальны пункт ці іншае. Чысты продаж здабываемых прыродных матэрыялаў будзе немагчымым. Да вядомага Указу 667 рыхтуецца блок дапаўненняў і змяненняў, накіраваных на ўдасканаленне зямельнага заканадаўства. І галоўная мэта – парадак на зямлі, дбайнае гаспадаранне на ёй, бо і нашчадкам зямлю трэба пакінуць як мае быць. Жыць адным днём не маем права.
У ваколіцах Каменца ажно пяць садаводчых таварыстваў, яны вельмі розняцца колькасцю абрабляемых участкаў, іх дагледжанасцю. Праблема была і ў тым, што не мелі ніякай магчымасці занядбаныя “соткі” далучыць да земляў севазвароту. Цяпер жа на іх месцы, на пясчанай глебе, расце малады лес…
У межах ажыццяўлення дзяржкантролю нашай службай летась у раёне быў складзены 21 пратакол з прычыны неналежнага выкарыстання прадастаўленых зямельных участкаў. Сёлета першы пратакол – з нагоды несвоечасовага вяртання зямельнага ўчастка індывідуальным прадпрымальнікам, які зацягвае з дэмантажом павільёна. Вынікам такіх адміністрацыйных матэрыялаў часцей за ўсё з’яўляецца штраф. А зямля пераразмяркоўваецца. Летась, напрыклад, было адабрана 38 участкаў – 12,8 гектара – перададзены для розных мэтаў іншым грамадзянам, з надзеяй, што яны будуць дбайнымі гаспадарамі.
Нашым абавязкам з’яўляецца штомесячнае прадстаўленне на адрас УП “Праектны інстытут Брэстгіпразем” інфармацыі, неабходнай для актуалізацыі зямельна-інфармацыйных сістэм раёна і гарадоў. Тое ж датычыць і падтрымання ў актуальным стане пераліку зямельных участкаў, прызначаных для наступнага прадастаўлення іх інвестарам, паводле заключаных з Рэспублікай Беларусь інвестдагавораў.
Тое, што землеўпарадкавальная служба надзелена правам дзяржкантролю, нямала спрыяе парадку на зямлі. Яго яшчэ недастаткова, кожны дзень узнікаюць новыя пытанні, у тым ліку адрасаваныя нам грамадзянамі. Разгляд іх зваротаў, а таксама юрыдычных асоб, мае на ўвазе ўзаемадзеянне і з іншымі дзяржорганамі, каб у людзей не было прычыны для паўторных запытаў, каб узнікаючыя пытанні вырашаліся як найбольш поўна.
Галіна НОВІК. Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Президент Беларуси 21 мая подписал Указ “О повышении роли нанимателей в области внешней трудовой миграции”
-
Польша и «образцовая демократия» Как не стоит проводить выборы – но при этом продолжать учить других
-
Сегодня активистки избирательной кампании-2025 получили благодарности
-
Многодетная семья Литвинюк из Войской сегодня принимала гостей
-
На Каменетчине мототранспорт на особом контроле ГАИ