Не так даўно Лізавета Цярэнцьеўна Калацэй (у дзявоцтве – Фралянкова) адзначыла адразу два святы: Дзень настаўнiка і дзень нараджэння. Яе вучнi, з якiмi я паразмаўляла, цёплымі словамi ўспамінаюць тыя гады, калi iмянiннiца была iх пiянерважатай.
Зоя Хальзава гаворыць пра Лізавету Цярэнцьеўну так:
“Усiм вядома метафара, што людзi, як зоркi: адныя свецяць, але не грэюць i бясследна згараюць у цемры апраметнай. А iншыя свецяць ярка-ярка, мігцяць, нават калi хмары глядзяць на нас здалёк, надаюць сiлу духа, вядуць нас па жыццi… Так i Лiзавета Цярэнцьеўна Фралянкова.
Праз многа гадоў я ўбачыла яе на сустрэчы выпускнiкоў 30 жнiўня 2016-га, праз 50 гадоў пасля заканчэння школы. Радасная і сумная падзея… Сустрэчы, хваляванне, пацалункi, абдымкi… Некаторых ужо няма на гэтай зямлi, многiя хварэюць. I раптам з прыступак, што ля помніка каля школы, спускаецца да нас яна: статная, энергiчная, прыгожая жанчына – гэта Лiзавета Цярэнцьеўна. Я памятаю яе яшчэ з пачатковай школы. Далiкатная, вясёлая, заўсёды з румянцам на твары. А як яна ўмела танчыць! Таксама вельмi любiла лiтаратуру і выдатна дэкламавала, а мы цягнулiся да яе, як да сонейка.
Яна прывiла нам любоў да лiтаратуры, песняў, танцаў i навучыла дабрыні і добразычлівасці. Лiзавета Цярэнцьеўна дала нам значна больш, чым усе школьныя настаўнікi. Я радуюся таму, што гэты чалавек жыве і ўпрыгожвае Каменец.
Валя Паляшчук, мая школьная сяброўка, прыехала з Лiёзна на сустрэчу i таксама ўзгадвае тыя пiянерскія гады:
– Мы яе любiлi і паважалi. Нам падабалася распрацоўваць разам з ёй планы мерапрыемстваў, займацца выпускам усяшкольнай газеты, прымаць удзел у мастацкай самадзейнасцi, праводзiць зборы атрадаў. Мы ўдзячны ёй за тое, што яна змагла з’яднаць калектыў, i зараз мы верныя свайму школьнаму сяброўству.
Гледзячы на наваколле з вышыні сваiх гадоў, выступаючы перад намi на гэтай сустрэчы, яна сказала: «Важна, каб людзi, не стамляючыся, вучылiся чалавечнасцi, i толькі тады прыгажосць i дабрыня выратуюць свет».
Наша аднакласнiца Ала Харламенка i зараз сябруе з Лiзаветай Цярэнцьеўнай.
– У жыццi кожнага ёсць чалавек, з якога хочацца браць прыклад. Вось i нам, неразлучным сяброўкам дзяцiнства, хацелася быць такiмi, як нашая пiянерважатая. Яна вельмi добры чалавек, прыгажуня, разумнiца, заўсёды ў руху, заўсёды ў стварэнні чагосцi новага, у творчасцi.
Яна вучыла нас танцаваць, спяваць, чытаць вершы, быць добрымі і чулымi, прыязнымi i працавiтымi, цiкаўнымi.
Мы ўсе вельмi любiлi яе i падсвядома старалiся быць падобнымі на Лiзавету Цярэнцьеўну: у паводзiнах, манеры трымацца i, напэўна, у манеры апранацца, хадзiць. А таксама ў яе ўменнi адносiцца да людзей з цеплынёй. Лiзавета Цярэнцьеўна – чалавек, якi нiколi не адмовiць у дапамозе блiзкiм i чужым людям, нават забываючы пра сябе. Вучнi памятаюць яе i прыходзяць за парадай, з дабром i няўдачамi, праблемамi. Калi я думаю пра яе, спагадлiвую i мудрую, так i просяцца словы:
Все так же стройна и красива,
И годы не властны над ней.
Походка легка и чуть
тороплива –
Не каждый успеет за ней.
Опять кто-то помощи просит –
Она, отложив все дела,
Забыв о себе, о невзгодах,
На помощь к кому-то пошла.
Всегда элегантная, умная,
милая,
Всегда бесконечно добра.
Она лучезарная и
бескорыстная,
Как солнышко греет сердца.
Приходим мы к ней,
словно к маме –
Поймет всех, простит, приютит.
Господь! От невзгод и печалей
Ее сохрани и спаси!”
Вельмi прыемна чуць сардэчныя словы, сказаныя ў адрас чалавека, якi проста добра выконваў свае прафесiйныя абавязкі i быў самiм сабой. Так i хочацца даць параду маладым выхавацелям, настаўнiкам i проста жанчынам: бярыце прыклад з Лiзаветы Цярэнцьеўны – прыгожай, маладой i заўсёды такой неабходнай сваiм вучням i сябрам.
Ганна СОЎПЕЛЬ.
Это может быть интересно:
-
ЗАСЕДАНИЕ РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА ПРОШЛО СЕГОДНЯ
-
Выбытие скота остается под контролем прокуратуры Каменетчины
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
В Каменецком райисполкоме обсудили вопросы функционирования народного ополчения
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ Г.КАМЕНЦА