Клубника от Евгения Кайтасова

Гэтыя ягады на фермерскай сядзібе пачыналіся з некалькіх сотак шэсць гадоў назад. Гаспадары вызначаліся з сартамі, спосабам догляду, падлічвалі сабекошт клубніц, знаёміліся з рынкам збыту.

Евгений Кайтасов
Яўген Кайтасаў і далікатны вынік працы

Сёння клубнічнае поле Кайтасавых – пяць гектараў. Роўныя радкі, акуратна перакладзеныя саломай, стужкамі зелянеюць уздоўж дарогі на Млыны. А шостай раніцы тут ужо людна – пачынаюць збіраць клубніцы гэтак рана, каб у разгар спёкі пакінуць поле. Гарачыня не на карысць таварнасці ягад, хоць і едуць яны да спажыўца ў зробленых з лубу скрынках. Іх закуп – агульны клопат фермера і купцоў-аптавікоў, якія прыязджаюць па клубніцы. Гэта якраз той выпадак, калі на тары не эканомяць. А працуюць на клубнічным полі сяляне з суседніх вёсак, таму адсутнасць транспартных расходаў на падвоз памочнікаў зніжае сабекошт ягад.

Хозяйство Кайтасовых
Чэрвеньскі ранак на клубнічным палетку

Кайтасавы аддаюць перавагу клубніцам двух сартоў з розным тэрмінам даспявання. Культура, вядома, патрабуе шмат выдаткаў на догляд. Аднак сёлета на прыбытак не разлічваюць, бо ўраджайнасць невысокая, хоць і захаваны патрабаванні агратэхнікі. Магчыма, разважаюць Яўген і Алена Кайтасавы, адбілася мінулагодняе засушлівае лета, ды і ў адпаведнасці купленай расады заяўленай сартавой вартасці пачалі сумнявацца. У сваім жа гадавальніку яе пакуль недастаткова. Пра тое, каб увосень пераараць “маладое” клубнічнае поле, гаворкі няма: надта многа сродкаў укладзена ў яго. А вось наконт пошуку новых пастаўшчыкоў расады задумаліся ўсур’ёз. Прынамсі, клубніцы ўжо не знікнуць з разнастайнага “рэестра” агародных культур на фермерскіх палетках Кайтасавых, якія сёння гаспадараць на 180 гектарах зямлі.

Галина НОВИК.
Фото Анны СОВПЕЛЬ.

2 thoughts on “Клубника от Евгения Кайтасова

  1. Вы правы! Клубника каждый год одна и та же, Евгений тоже без изменений – один и тот же.

    Скажу больше: зима-весна-лето-осень каждый год одни и те же…

Добавить комментарий