Заключная імпрэза VІІI адкрытага абластнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод” прайшла 20-21 мая ў Пінску. Фестываль быў створаны дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўлення дыялога культур паміж рознымі пакаленнямі. Высокаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі традыцыйна прымаў удзел ва ўсіх намінацыях фестывалю.
Арганізатарамі галоўнага фальклорнага свята вобласці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці з’яўлялісь Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”.
Па выніках раённага дзіцячага фальклорнага фестываля “Спадчына” Камянецкі раён на “Радаводзе” прадстаўлялі: Высокаўская, Відамлянская, Вярховіцкая (конкурс даследчых работ “Фальклорная спадчына”), Воўчынская (конкурс майстар-класаў), Дзмітравіцкая (конкурс “Бабуліна кухня”) сярэдніі школы, Каленкавіцкая БШ, Камянецкі центр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, таксама Стаўскі дзіцячы сад-базавая школа.
У заключнай імпрэзе “Радавода” удзельнічалі ўзорнае аматарскае фальклорнае аб’яднанне “Белавежская цявінка” і ўзорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”, а таксама аб’яднанні па інтарэсах краязнаўчага і мастацкага накірункаў Высокаўскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучэнцы Вярховіцкай і Воўчынскай СШ.
У першы дзень заключнай імпрэзы адбыліся конкурс юных майстроў, прэзентацыя даследчых работ, конкурс відэакліпаў “Берасцейская талакуха”, конкурс танцавальных пар, канцэрт гасцявых калектываў і этнадыскатэка. Ксенія Лаўрэнюк (педагог Ларыса Саванчук) і Ганна Дмітрук (педагог Таццяна Наплёха) атрымалі дыпломы II і III ступені ў намінацыі “Юны майстар”, даследчая работа “Выцінанка: традыцыі і сучаснасць” Вікторыі Яцкевіч (педагог Наталля Васілюк) адзначана дыпломам I ступені. Таксама дыпломамі I ступені узнагароджаны два відэакліпа ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка”.
На другі дзень фестываля адбыліся выстава народнага дэкаратыўна-побытавага мастацтва, выстава аўтэнтычных побытавых рэчаў, конкурс-пленэр “Горад майстроў”, конкурс традыцыйных страў Берасцейшчыны “Бабуліна кухня”, конкурс касцюмаў у стылі фольк-мадэрн, конкурс тэатра лялек “Батлейка”, конкурс фальклорнага тэатра “Бабулін куфэрак”.
Гала-канцэрт і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод” стала заключным аккордам імпрэзы. Установы адукацыі Камянецкага раёна атрымалі 14 дыпломаў у розных намінацыях: калектыў “Вясёлка” (педагогі Ларыса Кучур, Соф’я Добыш) Відамлянская СШ – дыплом III ступені (абрад), Мікалай Сафроненка (педагог Наталля Сафроненка) – дыплом I ступені (Бабуліна кухня), Любоў Рудчык (педагог Таццяна Наплёха) – дыплом II ступені (майстар-клас), узорнае аматарскае фальклорнае аб’яднанне “Белавежская цявінка” (педагог Ала Карпава) – дыплом I ступені (фальклорны тэатр) і дыплом II ступені (фальклорны танец), узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” (педагогі Алена Зайцава, Алена Краўчук, Наталля Сафроненка) – дыпломы I ступені (фальклорны танец, фальклорныя спевы) і дыплом II ступені (лепшы фальклорны калектыў). Высокаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі атрымаў дыплом I ступені ў намінацыі фальклорная выстава.
Фестываль “Радавод” – гэта сваеасаблівае падвядзенне вынікаў работы ўстаноў адукацыі Брэсцкай вобласці ў фальклорным накірунку. І падагульняючы, варта адзначыць, што вялікая колькасць заробленых дыпломаў – гэта вынік стараннай працы і педагогаў, і дзяцей.
Падрыхтавала
Ганна ПАЦЯЙЧУК.
Это может быть интересно:
-
Гран-при «Бацькавай булкі» привезла наша землячка Елена Савко
-
Афиша мероприятий в Каменецком районе 5-9 октября (+кинотеатр)
-
В Каменецком районе начнет курсировать новый автобусный маршрут
-
Большой фоторепортаж. Праздник учителей прошел в Каменце
-
В Высоком прошел региональный фестиваль для граждан пожилого возраста «Мы вместе»