Калі маршрут адзін: поле – зернеток

30-га ліпеня адметны рубеж у 1 тысячу тон на адвозцы зерня ад камбайнаў пераадолеў вадзіцель Васіль Жылак (ААТ «Агра-Зарэчча»).

Рэйс за рэйсам, з раніцы да вечара, спяшаецца МАЗ Васіля Васільевіча з поля на зернеток. І назад. Вадзіцель ведае, што тэмпы ўборкі новага ўраджаю залежаць і ад яго аператыўнасці. У іншы час года працы таксама хапае – у гаспадарцы некалі нудзіцца. Пра свае мінулыя перамогі на жніве кажа сціпла: “Так, было…”

Васіль – з Войскай, а цяпер з жонкай жыве ў Лісоўчыцах. Першае вадзіцельскае пасведчанне атрымаў у навучальна-вытворчым камбінаце ў школьныя гады, пазней пацвердзіў больш высокую ступень вадзіцельскага майстэрства. За рулём аўтамашыны ў гаспадарцы (яна не раз мяняла свае статус і назву) Васіль Васільевіч з 1984 года. Пасля службы ў войску, у 1987 годзе, вярнуўся ў родны калгас і з тых часоў не змяняў месца працы. Яго “баявому таварышу” – МАЗу – ужо 12 гадоў, яны разам прайшлі нямала іспытаў.

Падчас працоўнай вахты Васіль разам з іншымі вадзіцелямі гаспадаркі адвозіць зерне ад сямі камбайнаў.

Падзячны ліст і каштоўныя падарункі яму ўручылі начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Вячаслаў Кавальчук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Дуднікава.

P.S. На раніцу 4-га жніўня на рахунку Васіля Жылака – 1 691 тона зерня.

«Дуэт» состоялся

Экипаж КЗС-1218 в составе Сергея Пашкевича и Александра Куприянюка (ОАО «Каленковичи») 2 августа выдал «на-гора» первую тысячу тонн зерна. Вчера, 4-го августа, на их счету было уже 1 124 тонны.

Сергею, механизатору с 20-летним стажем, по его словам, больше всего нравится убирать пшеницу. В нынешнем году, говорит, вдвойне приятно: колосья – на загляденье. После работы можно снять усталость в душевой (на мехдворе). Сразу же после жатвы Сергей пересядет на картофелеуборочный комбайн.

Александр работает в одном из брестских автосервисов, на время уборки приехал в Каленковичи. В таком тандеме родственники (Александр – швагер Сергея) трудятся впервые. «Дуэт» состоялся. Слаженной работе немало способствует и новый комбайн, который Сергей Пашкевич получил в прошлом году. Известно, что такие обновки в хозяйствах доверяют надежным рукам.

* * *
На этой неделе Вячеслав Ковальчук, начальник управления сельского хозяйства и продовольствия, и Ирина Дудникова, председатель райкома профсоюза работников АПК, вручили экипажу благодарственное письмо и ценные подарки.

Наталия КОВПАНЬКО.

Фото Сергея БУЩУКА и сотрудников райкома профсоюза работников АПК.

Добавить комментарий