Пасля таго, як у Даўбнёве было забаронена мець у хлявах свіней з прычыны каранцінных абмежаванняў, Ніна Іванаўна Малатоўнік доўга не разважала, як кампенсаваць тую забарону.
Прыгадала сваё колішняе захапленне птушкай. І найперш прыдбала пару гусей ды індычак, каб было каму выседзець гусянят, бо інкубатару не давярае. З таго часу яе двор і сад не бываюць сумнымі – да гусінага гогату, клёкату індыкаў і голасу пеўня дадаецца яшчэ і працяглы посвіст шэрых цацарак, здольных узнімацца ў паветра да вышыні коміна. Мяса апошніх мае спецыфічны смак і, як сцвярджаюць знатакі, высокія гастранамічныя якасці.
Неспакойная птушыная гаспадарка патрабуе нямала ўвагі, асабліва вясной, калі выводзіцца маладняк, – на падмогу прыходзіць вопыт. Зерне на корм звычайна купляюць у фермераў, з дастаўкай, адразу 6-8 мяшкоў. Затое каштоўным мясам і яйкамі забяспечаны і дзеці, і хвораму мужу Ніны Іванаўны (ён інвалід 1 групы) дыетычны прадукт вельмі дарэчы.
Яна заўважае, што апошнім часам усё больш жадаючых набыць у яе птушку “для разводу”, і гэта яе радуе.
* * *
Няўрымслівая гаспадыня і вечарам склаўшы рукі не пасядзіць. Навучылася плесці прыгожыя рэчы з папяровых трубачак. І мужа, Івана Іванавіча, каб не сумаваў, далучыла да той справы. Вось і прэзент для добрага чалавека заўсёды напагатове…
Галіна НОВІК. Фота Настассі НАРЭЙКІ.
Это может быть интересно:
-
В Каменецком районе продолжается месячник по благоустройству
-
В Каменце запланирована серия субботников во дворах многоквартирных домов
-
20 копеек за литр — стоимость березового сока в Каменецком районе. Где можно купить?
-
Сегодня в Каменецком районе стартовала республиканская акция «За безопасность вместе»
-
Фоторепортаж. В Каменце прошло мероприятие «Наш животновод»