Аляксандр Аляксандравіч і Валянціна Іванаўна Ляпехі з Мурыноў Вялікіх адсвяткавалі на мінулых выхадных
каштоўнае залатое вяселле.
Іх сям’я нарадзілася 28 жніўня 1966-га ў бюро запісу актаў грамадзянскага стану Брэсцкага аблвыканкама і праз 50 гадоў, літаральна дзень у дзень, начальнік аддзела ЗАГС Камянецкага райвыканкама Тамара Падлеская правяла для юбіляраў абрад, адпаведны значнай падзеі. У ім прымалі ўдзел шматлікія госці, сярод якіх былі, зразумела ж, дзеці Ляпехаў Мікалай і Галіна, а таксама ўнукі Павел ды Яна. Сын і дачка па традыцыі рассцялілі перад бацькамі вышываны ручнік, а самыя малодшыя прадстаўнікі сям’і паднеслі ім пярсцёнкі.
Былі і марш Мендэльсона, і хвалюючы першы вальс, і ўручэнне ганаровага медаля… Слёзы шчасця блішчалі на вачах маладых і іх гасцей.
– Мы пазнаёміліся на Лясной, – ахвотна ўзгадала Валянціна Іванаўна. – Я з сяброўкамі ля вады дпачывала, а ён, мой будучы муж, прыйшоў купацца падчас абедзеннага перапынку. Пасябравалі, потым пабраліся шлюбам. Жыццё – доўгая дарога з ухабамі, але нічога – усё пераадолелі, прайшлі яе.
– У чым сакрэт вашага сямейнага доўгажыхарства? – цікаўлюся.
– У тым, што ўмеем саступаць адно аднаму і паўсюль разам ходзім. Ці то я наперадзе, а дзед – за мною, ці то дзед наперадзе, а я – за ім…
Проста і мудра.
Настасся НАРЭЙКА. Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Пятага сакавіка сёлета Кандрату Крапіве споўнілася б 130 гадоў
-
Комментарий сенатора Александра Карпицкого, главного врача Брестской областной клинической больницы
-
Первое заседание ОПЦ в Каменце: конкретно, предметно и по делу
-
Плачет вся Каменецкая библиотека: прощай, мурлыка
-
Две школы каменецкого района стали участниками «звездного» эксперимента