Дзявятыя “Добрыя сустрэчы” сабралі поўную залу ў Высокім

Традыцыйны вялікі канцэрт, што адбыўся ў Высокаўскім гарадскім Доме культуры 26 студзеня, прысвячаўся тэме, якая гучала так: “Іронія лёсу, або Гульня-2”.

У фае Дома культуры ўсё было прасякнута духам старога, добрага фільма Эльдара Разанава , без якога не абыходзіцца ніводзін Новы год. З дынамікаў ліліся знаёмыя мелодыі з кінастужкі, гучалі самыя запамінальныя цытаты, у якіх і мудрасць, і гумар. А на стэндах можна было ўбачыць кадры з “Іроніі лёсу”, герояў якой прадстаўляць няма ніякай патрэбы.

Тут жа ўсе жадаючыя маглі набыць насценныя календары на бягучы год (некалькіх відаў) ці нават афішу на памяць. Дарэчы, уваходныя білеты на “Добрыя сустрэчы” ўяўлялі сабой кішэнныя каляндарыкі, на адвароце якіх размяшчалася ўсё тая ж афіша ў мініяцюры. Дзякуючы ім увесь 2020-ы высакаўчане будуць успамінаць гэты незвычайны студзеньскі вечар, калі горад дзявяты раз збіраў сяброў.

І вось прыйшоў ЁН – самы чаканы момант. Гульня пачалася!

Паднялася заслона – і…

Працяг чытайце ў суботнім нумары “НК” за 1 лютага!

 

Настасся НАРЭЙКА.

Фота Віталія ДУЛЕВІЧА.