Фольклорный коллектив «Орлiца»

«Орліца» на свяце гумару
Народны фальклорны калектыў «Орліца» Навіцкавіцкага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Вольгі Шаўчук прадстаўляў наш раён на абласным свяце народнага гумару «Спораўскія жарты», які адбыўся 18-19 чэрвеня ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна, на беразе маляўнічага возера.

Фольклорный коллектив «Орлiца»

Свята пачалося з мітынгу гумару «Слёзы ад смеху». Затым творчыя дэлегацыі з усіх раёнаў вобласці прайшліся па вуліцы маляўнічым шэсцем да галоўнай пляцоўкі мерапрыемства. Калектывы былі вельмі разнастайныя і касцюміраваныя. Каго толькі там мы не сустрэлі!

У першы дзень адбылася конкурсная праграма «Добраму суседу – багатае лета». Затым свята прадоўжылі аматарскія калектывы Брэсцкай вобласці. Увечары ўсе ўдзельнікі раз’ехаліся па вёсках Бярозаўскага раёна, каб парадаваць сваім выступленнем мясцовых жыхароў.

Фольклорный коллектив «Орлiца»

Вынікі свята падвялі на другі дзень. Народны фальклорны калектыў «Орліца» на шостым абласным свяце народнага гумару «Спораўскія жарты» атрымаў Дыплом трэцяй ступені ў намінаціі за лепшы гумарны анекдот, за шчыры жарт, весялосць, высокі мастацкі ўзровень рэпертуару і выканальніцкае майстэрства. Таксама ён быў адзначаны падарункам ад Бярозаўскай раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» за самабытнасть і захаванне народных традыцый.

Так трымаць! Жадаем калектыву далейшых поспехаў у творчай дзейнасці.

Ірына РЭЗНІЧУК, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах молодзі райвыканкама.

Пацвердзіў званне “народны”
У аснове народнага фальклорнага калектыву “Орліца” ляжыць невычэрпная крыніца беларускай народнай творчасці. Яго ўдзельнікі – шчырыя прапагандысты духоўнай спадчыны бацькоў. Разам ходзяць па вёсках, расшукваюць новыя і новыя скарбы, вяртаюць да жыцця народныя святы, песні, абрады, танцы і прадстаўляюць іх у выглядзе тэатралізаваных дзействаў на аснове мясцовых звычаяў і традыцый.

Так, фальклорны калектыў з Навіцкавічаў атрымаў падзяку за зберажэнне традыцыйнай мастацкай культуры свайго рэгіёна і ўдзел у паказе Велікоднага абрада “Вялікдзень” з цыкла “Рух зямлі”, які праходзіў 3 мая 2016 года ў Брэсцкім абласным грамадскакультурным цэнтры.

Цудоўная атмасфера панавала падчас канцэрта, у якім разам з нашай “Орліцай” выступілі госці з польскага Падляшша – фальклорны гурт “Жэмэрва” (Студзіводы, г.Бельск-Падляшскі). “Орліца” пазнаёміла гледачоў з традыцыямі святкавання Вялікадня ў сваёй вёсцы, бо мерапрыемства праходзіла менавіта ў Велікодны тыдзень.

Усе даведаліся, як у Камянецкім раёне фарбавалі яйкі, як хадзілі ў валачобнікі, якія спявалі песні, у якія гульні гулялі. Пра ўсё гэта вельмі цікава, эмацыянальна распавядалі ўдзельнікі калектыву.
У “Орліцы” таленавітыя, творчыя і працавітыя людзі, якія аддаюць любімай справе ўвесь свой вольны час, цеплыню і шчырасць душы.

Калектыў добра ведаюць жыхары раёна і заўсёды чакаюць яго выступленняў. Ён прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах Навіцкавіцкага СДК, трансгранічных праектах, актыўна гастралюе па раёне і за яго межамі, ён – удзельнік шэрагу тэлеперадач, фэстаў, конкурсаў.

Рашэннем калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама №9 ад 24 мая 2016 года і згодна з Палажэннем аб народным непрафесійным калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным пастановай Міністэрства культуры РБ ад 6 лістапада 2008 года №38, народнаму фальклорнаму калектыву “Орліца” Навіцкавіцкага СДК пацверджана званне “народны”.

Таццяна ТУРКОВА, метадыст па народнай творчасці і фальклору аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий