На пачатку тыдня ў Брэсце прайшла жараб’ёўка новага сезона рэгіянальнага міні-футбольнага турніру Elite League.
Прыемна, што з гэтага года спаборніцтвы набылі статус другой рэспубліканскай лігі па міні-футболе. Удвая, – што сярод 24 каманд, якія прымуць удзел у турніры, ёсць і дзве камянецкія – “Усход” з Навасёлак і “Ніва” з Доўбізна. Па волі лёсу першым у сапернікі трапілі “Брэстхлебапрадукт”, “VTA-Кавярдзякі” і “Брэстпрамналадка”. Яны згуляюць у групе “С”. У групе “F”, у якой апынулася “Ніва”, прыйдзецца памерацца сіламі з PKS “Pogon”, “Фламенга” і “Меркурыем”.
Першыя матчы пройдуць ужо заўтра, 25 лістапада: “Усход” згуляе з “VTA-Кавярдзякі”, “Ніва” – з PKS “Pogon”.
Это может быть интересно:
-
В Бресте прошел 68-й международный турнир по легкой атлетике
-
25-26 ноября в Бресте проходило первенство Брестской области по легкой атлетике
-
Юные футболисты Каменетчины приняли участие в «Талент Ліге»
-
Юные каменецкие спортсмены выявили сильнейших на первенстве по легкой атлетике
-
Футбол во имя безопасности: в Каменце прошла акция для детей
