Экспресс-новости

Галасую першы раз!

galasuyu-pershy-raz

11-класнік Рэчыцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Уладзіслаў Калішок незвычайна адзначыў дзень свайго паўналецця, які прыпаў на 11 верасня. Ён прыйшоў на выбарчы ўчастак №24, размешчаны ў памяшканні мясцовага сельвыканкама, каб упершыню скарыстаць сваё права галасаваць, якое даецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Школьнік лічыць удзел у выбарах паказчыкам грамадзянскай сталасці і самастойнасці чалавека.

Турыстычны прадукт на Лясной

lesnaya_turisticheskaya

16 верасня прайшоў прома-тур, мэтай якога з’яўляецца папулярызыя новага турыстычнага маршрута па рацэ Лясная, распрацаванага ў межах ініцыятывы “Фарміраванне комплекснага інавацыйнага турыстычнага прадукта ўздоўж ракі Лясная як кластараўтваральнага элемента Камянецкага раёна”. Яна была рэалізавана ў межах Праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Прома-тур стаў заключным мерапрыемствам ініцыятывы.

Усе – на “Песняроў”!
1 кастрычніка ў 18.30 на сцэне Камянецкага гарадскога До­ма культуры выступіць легендарны беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”. Цана білета – 8 рублёў (80 тысяч да дэнамінацыі). Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па тэлефонах: 2-36-89, 8029-725-85-21. Спяшайцеся, пакуль ваша месца ў зале не заняў нехта іншы!

“Царская паляна” запрашае

carskaya_polyana

Сёння ў Нацыянальным парку “Белавежская пушча” праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню работнікаў лесу. Яны распачаліся ў 10.30. Апоўдні тут выступіць з канцэртам узорна-паказальны аркестр Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Затым адбудуцца паказальныя выступленні па прафесійных відах спорту, конкурс на лепшае падвор’е “Пушчанская восень”, спартыўныя спаборніцтвы, святочная дыскатэка. Працуюць “Вёска майстроў”, бяспройгрышная латарэя “Лясная”, гандлёвыя рады, дзіцячыя пляцоўкі. Аб гэтым паведаміў сайт Нацыянальнага парка, які запрашае ўсіх жадаючых адсвят­каваць Дзень работнікаў лесу разам.

Дзень без аўтамабіля

den-bez-avtomobilya

Вопыт многіх краін Еўропы паказаў, што вырашыць праблемы павышэння ўзроўню аўтамабілізацыі грамадства і павелічэння аб’ёмаў выкідаў забруджвальных рэчываў у паветра без удзелу насельніцтва вельмі цяжка. Таму ў 40 краінах Еўропы і на іншых кантынентах 22 верасня праводзіцца акцыя “Дзень без аўтамабіля”, якая накіравана на прыцягненне ўвагі да неабходнасці зніжэння ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра адпрацаванымі газамі аўтамабіляў і паляпшэння ўмоў пражывання. У гэты дзень райіспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае жыхароў раёна пакінуць свой аўтатранспарт дома.

Абласная спартакіяда работнікаў спажывецкай кааперацыі прайшла ў Маларыце. Наш раён прадставіла каманда з 22 удзельнікаў на чале з кіраўніком Васілём Міхалюком і старшынёй пярвічнай праф¬арганізацыі Камянецкага райспажыўтаварыства Ларысай Сінельнікавай. Кааператары спаборнічалі ў мнагабор’і, валейболе, настольным тэнісе, шашках, шахматах і дартсе. Важныя ачкі прынеслі загадчык магазіна «Гаспадарчыя тавары» (Каменец) Ягор Селях і аператар ЭВМ Камянецкага райспажыўтаварыства Віктар Кухарчук, якія заваявалі 1 і 3 месцы ў шматбор’і і шахматах. У агульнакамандным заліку «нашым» дасталася 7 месца з 18-і.

Добавить комментарий