Дзве Наташы гатуюць на 50 чалавек…

З сярэдзіны сакавіка і да замаразкаў працуе харчблок у гаспадарцы ў Хадасах. Наташа Шэўчык поварам тут ужо гадоў пятнаццаць, памочнікам у яе Наташа Кунц – яна нядаўна выйшла з дэкрэтнага водпуску (поварскай справе вучылася ў Высокаўскім сельгаскаледжы).

Працуюць у выпрабаваным тэмпе, што дазваляе да 12-і гадзін мець усе стравы з меню гатовымі. І кампот, ахалоджаны. Яблыкі ці ягады для яго нярэдка прыносяць з дому.

Кажуць, што яны, пэўна, самыя жаданыя людзі ў полі. Гатуюць з улікам разнастайнасці і пажаданняў удзельнікаў жніва. Наварыстая капуста, сытныя катлеты, каша з мясам; але на гарнір мужчыны часцей за ўсё просяць бульбу… Каб танней абыходзілася харчаванне, ялавічына – са сваёй гаспадаркі. У спякоту абавязкова дастаўляецца ў поле пітная вада, мінералка.

У разгар жніва гатуецца і вячэра, якую таксама ў тэрмасах развозяць па палях…

Пасля працоўнага дня на мехдвары можна прыняць душ, але не ўсе вечарам даходзяць да яго – у многіх дома ёсць ванна, зручнасці, як у горадзе.

Галіна НОВІК. Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий