Адказ на гэта пытанне выдатна ведаюць усе без выключэння ўдзельнікі Дня спагады, які адбыўся ў Камянецкай дзіцячай бібліятэцы.
Чацвёра выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі са сваімі педагогамі Наталляй Чарнак і Оляй Паўлавай завіталі на свята “Дзе дабро, там і цеплыня”. І ў чытальнай зале, паверце, сапраўды было вельмі цёпла – ва ўсіх сэнсах! Гэтаму спрыялі артыстычныя і вакальныя таленты дзяцей, якім бібліятэкары даверылі правядзенне сустрэчы. Вучні СШ №1 Ліза Манцэвіч, Саша Кендысь, Ілья Тысляцкі і СШ №2 Лера Малажавая не толькі выступалі ў ролі вядучых, але і спявалі. А Карына Кожух з СШ №2 прачытала вельмі чулы верш, які напісала літаральна за некалькі хвілін да пачатку свята.
Доброта
Давайте людям помогать.
Для нас ведь это очень просто.
Подать воды, морально поддержать,
А иногда и мило улыбнуться.
Они такие же, как мы,
И в бедах тех не виноваты.
Не нужно нам их обижать,
А лучше будем помогать!
Акрамя таго, дзяўчынка выканала на англійскай мове знакамітую калядную песню “Jingle Bells”.
Неад’емным і арыгінальным дапаўненнем да Дня спагады сталі міні-спектаклі, прапанаваныя на суд гледачоў юнымі артыстамі тэатральнага гуртка “Вясёлая карусель” цэнтра дадатковай адукацыі, дзяцей і моладзі Каменца (кіраўнік – Наталля Воднева). Ясенія Бялецкая (СШ №1), Аня Пашкевіч, Віка Бандарук, Рыта Лысановіч, Таня Мішкова і Кірыл Амельянюк (СШ №2) паказалі сцэнку “Адзін дзень з жыцця сям’і” і прачыталі па ролях – з такой экспрэсіяй! – верш “Майдадыр”.
За актыўнасць госці свята атрымалі ад бібліятэкі прыемныя сюрпрызы і салодкія пачастункі. Так добрыя сэрцы падарылі ўсім удзельнікам Дня спагады цеплыню, без якой у зімовыя дні бывае ой як няпроста!
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
Каменчанин Сергей Сидорук реализовал свою мечу и теперь работает в «Белавиа»
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме