Упершыню дэлегатам Усебеларускага народнага сходу выбрана загадчыца амбулаторыі ўрача агульнай практыкі аграгарадка Відамля Алена Шурхай. Такі давер землякоў лічыць ганаровай і адказнай місіяй.
Крыху больш за два тыдні застаецца да ўсенароднага форуму (ён адбудзецца 11-12 лютага). І сёння знаёмім вас з яшчэ адной прадстаўніцай Камянеччыны, якая возьме ўдзел ва ўсенародным сходзе.
Амаль тры тысячы прадстаўнікоў народа будуць гаварыць і вырашаць ад яго імя. А сёння ўсе яны на сваіх працоўных месцах, у сваіх калектывах, сярод землякоў. І добра ведаюць усе іх патрэбы і спадзяванні.
– Алена Пятроўна, колькі вёсак і іх жыхароў пад апекай Відамлянскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі?
– Наша амбулаторыя абслугоўвае 1900 чалавек – дарослых і дзяцей; гэта 15 малых населеных пунктаў. Аўтатранспартам мы забяспечаны.
– Як эпідсітуацыя паўплывала на прыярытэты ў свядомасці пацыентаў?
– Заўважаем, што людзі пачалі больш адказна ставіцца да стану свайго здароўя, павялічылася колькасць зваротаў па медыцынскую дапамогу ў амбулаторыю і дома. Калі раней на той ці іншы сімптом не надта звярталі ўвагу, дык цяпер многія лічаць за лепшае параіцца з медыкамі.
– Як працавалася ў рэжыме каранціну?
– Падчас каранціну з прычыны каронавіруснай інфекцыі работа была значна больш напружанай, павялічылася колькасць гадзін працы амбулаторыі, як і час абслугоўвання насельніцтва дома, – нават пасля завяршэння працоўнага дня, бо многім пацыентам па стану здароўя патрабавалася больш увагі і большая працягласць назірання.
– Колькі выпадкаў захворванняў на кавід-19 было ў вашай зоне адказнасці?
– За перыяд першай і другой хвалі каронавіруснай інфекцыі такіх выпадкаў было многа; напрыклад, толькі за снежань мінулага года – каля 70-і.
– Як падтрымліваеце сувязь з кантактамі розных узроўняў і самаізаляванымі?
– З хворымі на каронавірусную інфекцыю і так званымі кантактамі рознага ўзроўню штодня маем сувязь шляхам асабістага наведвання іх медработнікам або па тэлефоне – з далейшай адзнакай аб стане здароўя ў амбулаторных картах пацыентаў.
– Ці шмат было жадаючых зрабіць прышчэпку ад грыпу ўвосень?
– Штогод праводзім з насельніцтвам прафілактычныя гутаркі – у арганізацыях, школах, дзіцячых садах, нагадваем пацыентам амбулаторыі пра вакцынацыю супраць грыпу, тлумачым, чаму яна неабходная. У выніку колькасць жадаючых зрабіць прышчэпку павялічваецца. Упэўнена, што людзі з разуменнем паставяцца і да вакцынацыі ад каронавірусу, якая пачалася ўжо ў Беларусі.
– Якія парады цяпер найчасцей атрымліваюць ад вас сяльчане?
– Рэкамендуем насельніцтву захоўванне масачнага рэжыму, абмежаванні ў наведванні масавых мерапрыемстваў, захоўванне дыстанцыі і санітарных нормаў дзеля прафілактыкі, а таксама – вакцынацыю, час якой усё бліжэй да нас.
– Дзяржава робіць многае для забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі. Але вёскі па-ранейшаму пусцеюць. А як на тэрыторыі, што пад апекай Відамлянскай амбулаторыі?
– Нараджальнасць у нас павялічваецца. Будуецца жыллё як за кошт уласных грашовых сродкаў грамадзян, так і прадпрыемстваў. Маладыя спецыялісты застаюцца тут працаваць, бо створаны ўсе ўмовы і для камфортнага пражывання сем’яў. Летась у нас нарадзілася 18 дзяцей.
– Вашы чаканні ад усенароднага форуму?
– Цяпер будучыня Беларусі сапраўды залежыць ад кожнага з нас, бо расце і палітызацыя грамадства. Мяркую, Усебеларускі народны сход – тая трыбуна, дзе і павінны вызначацца накірункі далейшага развіцця нашай дзяржавы.
– З якімі асабістымі ініцыятывамі накіруецеся ў Мінск?
– Хацела б, каб у нашай краіне захаваліся ўсе тыя стымулюючыя мерапрыемствы, што накіраваны на павелічэнне нараджальнасці, а таксама – былі прыняты новыя законапраекты, што будуць садзейнічаць значнаму паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі ў дзяржаве.
Распытвала Галіна НОВІК.
Это может быть интересно:
-
Белорусским мобильным операторам запретили подключать платные подписки без согласия клиента
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции
-
«Белпочта» изменит тарифы на некоторые услуги с 1 января 2025 года