Даніна павагі тым, каго закранула вайна

Мы працягнем  аповед пра тое, як сёлета, напярэдадні Дня Перамогі, у раёне ўшаноўвалі нашых землякоў: ветэранаў Вялікай Айчыннай, вязняў канцлагераў і тых, каго закранула мінулая вайна…

Яшчэ чацвёра жыхароў Камянеччыны сустракалі цёплымі майскімі днямі жаданых гасцей. Так, камянчанін Канстанцін Пракопавіч Пячко і Вадзім Рыгоравіч Сіняк з Камянюкаў прымалі віншаванні, шчырыя словы ўдзячнасці і падарункі ад старшыні райвыканкама Валянціна Зайчука, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыі Кузьміцкай, намесніка ваеннага камісара, начальніка мабілізацыйнай групы райваенкамата Мікалая Лініка. У Камянюках, дарэчы, да гасцей далучыўся старшыня мясцовага сельвыканкама Сяргей Багалейша.

Віншавальнікі не абышлі ўвагай таксама камянчанку Фаіну Канстанцінаўну Вайцэховіч і жыхара вёскі Індычы Міхаіла Фёдаравіча Лася, узнагароджаных у свой час ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную службу ў тыле падчас вайны. Да іх завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Нігерыш, старшыня райсавета ветэранаў Валянціна Маеўская, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата, старшы лейтэнант Барыс Парафянюк. Калі наведвалі Міхаіла Фёдаравіча, у дэлегацыі ўвайшла яшчэ і старшыня Пелішчанскага сельвыканкама Святлана Галубковіч.

Усім удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны ўручаны юбілейныя медалі “75 гадоў Перамогі ў вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, віншавальныя лісты Прэзідэнта Беларусі ў выглядзе салдацкіх трохвугольнікаў, камплекты пасцельных прыналежнасцяў і паштоўкі ад старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Івана Гардзейчыка.

Настасся НАРЭЙКА.

Фота Віталія ДУЛЕВІЧА і Станіслава ГРЫЦУКА.