Жнівеньская настаўніцкая канферэнцыя – падзея, да якой педагогі раёна рыхтуюцца загадзя, і ідуць на яе заўсёды, як на свята. Тут можна не толькі сустрэць калег, з якімі не бачыліся цэлыя канікулы, але і апошнія навіны пачуць. Паназіраем, як гэта было сёлета…
Пазнаёміўшыся з выставамі, якія падрыхтавалі ўстановы дадатковай адукацыі раёна ў фае Камянецкага ГДК, госці свята размясціліся ў актавай зале. Першнаперш адбылося знаёмства з маладымі спецыялістамі, якія на момант выхаду гэтага матэрыялу паспелі ўжо асвоіцца на новых працоўных месцах. Па трое атрымалі іх у СДЮШАР “Пушча” і СШ №2 г.Каменец, па двое – у Відамлянскай, Дзмітровіцкай, Камянюцкай, Пагранічнай СШ, па адным – у Высокаўскай, Воўчынскай, Турнянскай, Пелішчанскай, Белавежскай СШ, гімназіі г.Каменец і
ЦДАДіМ г.Каменец.
З прывітальным словам да маладых звярнуўся дырэктар Стаўскай БШ Уладзімір Ляўчук, пажадаўшы ім мудрых настаўнікаў і таленавітых вучняў, з якімі патрэбна працаваць, кіруючыся простай кітайскай ісцінай, што гучыць так: “Скажы мне – і я забуду, пакажы мне – і я запомню, дай мне дзейнічаць самастойна – і я навучуся”.
Ад імя ўсіх сваіх усхваляваных маладых калег выступіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пагранічнай СШ Вольга Нічыпарук, паабяцаўшы “не падвесці тых, хто паверыў у нас”.
Пасля віншаванняў старшыні райвыканкама Валянціна ЗАЙЧУКА слова меў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар ГРЫЦУК, які падвёў вынікі мінулага навучальнага года і акрэсліў планы і задачы на новы.
Дырэктар Высокаўскай СШ Валянціна ПАТРАБЕНКА прысвяціла свой невялікі даклад профільнаму навучанню,
якое добра прыжылося ў яе ўстанове адукацыі, а таксама дапрофільнай падрыхтоўцы вучняў. Выхавальнік Агародніцкага дзіцячага сада Аксана МАЛЕЕВА распавяла пра методыкі і тэхналогіі (інфармацыйна-камунікатыўныя і здароўезберагальныя), якімі кіруецца ў рабоце з дзеткамі. А намеснік дырэктара
ЦДАДіМ г.Высокае Міхаіл Дудар пазнаёміў слухачоў з плённай дзейнасцю цэнтра.
Пасля выступленняў прыйшоў час самага прыемнага – узнагароджвання. Першымі на сцэну падняліся педагогі,
што скончылі сёлета сваю дзейнасць на адміністратыўнай пасадзе: Мікалай Пачко, дырэктар Баршчэўскай БШ, Галіна Пачко, намеснік дырэктара названай школы, Алена Дзямчыла, загадчык Баршчэўскага ясляў-сада, Галіна Сегянюк, намеснік загадчыка ясляў-сада №1 г.Каменец, і Людміла Брытун, намеснік загадчыка Раснянскага ясляў-сада. Ім дзякавалі за плённую шматгадовую працу Віктар Грыцук і старшыня раён
нага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Сергіевіч.
Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі РБ атрымалі Людміла Дудар, дырэктар ЦДАДіМ г.Высокае; Святлана Альшэўская, настаўнік хіміі і біялогіі Высокаўскай СШ; Ларыса Краўчук, загадчыца ясляў-сада №1 г.Каменец; і Святлана Адамчук, дырэктар Рэчыцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
А ўсіх тых, хто ўдастоены ганаровых грамат упраўлення адукацыі аблвыканкама (26 чалавек) і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (33), пералічыць проста немагчыма – не хопіць цэлай газеты.
Канцэрт, падрыхтаваны артыстамі ГДК, доўга не адпускаў гледачоў. А пасля яго педагогі не спяшаліся разыходзіцца. Было пра што пагутарыць…
Настасся НАРЭЙКА. Фота Івана КАРАГОДЫ.
Это может быть интересно:
-
V Республиканский конкурс социальной рекламы «#ПознайБеларусь» стартовал 15 мая
-
Помощь в решении трудовых вопросов теперь по единому номеру!
-
24-й Пленум РО ОО БРСМ в Каменце : награды, планы на будущее и обучение для лидеров
-
ДТП в Каменецком районе: работники МЧС спасли водителя грузового автомобиля
-
Кнопка экстренного вызова милиции позволяет чувствовать себя в безопасности