13 мая ў актавай зале райвыканкама адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, ганаровымі гасцямі якой сталі намеснік старшыні абласной арганізацыі Васілій Лашч, старшыні райвыканкама Віталій Кулак і раённага Савета дэпутатаў Ірына Нігерыш, намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў Аксана Высагроцкая і генеральны дырэктар ААТ “Белавежскі” Аляксандр Дуньковіч.
У зале прысутнічалі 58 дэлегатаў, што прадстаўлялі 59 пярвічак (усяго ў раёне 714 членаў “Белай Русі” і 59 пярвічак).
Першым на разгляд канферэнцыі быў вынесены даклад старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Паўла Заграя, прысвечаны вынікам трохгагадовай работы (з мая 2019-га па май 2022-га). Яго ілюстравалі фатаграфіі на экране. Судакладчыкамі Паўла Пятровіча сталі намеснік начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Тамара Вяткіна, Аксана Высагроцкая і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна Аўдзей. Канферэнцыя заслухала ўсіх і адобрыла работу раённай арганізацыі за справаздачны перыяд. Акрамя таго, была прынята справаздача кантрольна-рэвізійнай камісіі.
На канферэнцыі абраны новы склад Савета, Прэзідыума і кантрольна-рэвізійнай камісіі раённай арганізацыі, а таксама тыя людзі, якія ў хуткім часу выправяцца на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю.
І на завяршэнне мерапрыемства Павел Заграй асобна адзначыў юбіляра, уручыў членскія білеты і падарункі новым членам “Белай Русі”, а актывістам – падзячныя пісьмы. Сярод апошніх – Зоя Рошчанка, Кацярына Гарахоўская, Аксана Мельнікава, Ганна Міранюк, Вераніка Пашковіч, Аксана Высагроцкая і Жанна Аўдзей, а таксама пярвічка “Белай Русі”, што створана ў яслях-садзе №2 Каменца.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара і Анастасіі ЯНКІНАЙ.
Это может быть интересно:
-
«Шаг к успеху» в ДОЛ «Верба»: Секреты самореализации и уроки ответственности
-
Пеноплекс как шумоизоляционный материал: возможности, ограничения и сравнение с альтернативами
-
Молодость, талант, энергия. Как в Каменце отметили День молодежи и студенчества
-
Опубликовали график плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
Будет громко и весело! Пружаны готовятся принимать рок-фестиваль «СОЛНЦЕСТОЯНИЕ»