29 красавіка адбыліся чвэрцьфінальныя паядынкі кубка раёна па футболе.
Самай цікавай бачылася сустрэча паміж мінулагоднімі фіналістамі турніру, “Аграпрадуктам” і “Агра-Зарэччам”. Тады ў серыі пасляматчавых пенальці мацнейшымі былі вайскоўцы. У гэтым жа розыгрышы, праўда, на ранейшай стадыі, фартуна ўсміхнулася “алейнікам”. У першым тайме са штрафнога вароты “Агра-Зарэчча” распячатаў Віталій Бандарук, а ў другім перавагу падвоіў Сяргей Асійчук.
У гульнях паміж ФК “Каменец” і “АграНіва”, “Белавежскім” і ФК “Ставы” вынік сустрэчы вырашыў адзін трапны ўдар. У першай – адзінаццацімятровы пасля перапынку рэалізаваў Сяргей Васілюк, а ў другой – Ігар Палажэвец аказаўся самым спрытным на дабіванні пасля штрафнога, і таксама ў другім тайме.
Самай жа рэзультатыўнай аказалася гульня паміж “Усходам” і “Каленкавічамі”, у якой было забіта чатыры мячы. Пуцёўку ж у паўфінал атрымалі ўсходаўцы, якія тройчы капітулявалі апанентаў.
Такім чынам, 9 мая сустрэнуцца “Аграпрадукт” і “Белавежскі”, “Усход” і “АграНіва”. Між іншым, адзначу, што тры з чатырох каманд-удзельніц паўфіналаў будуць прадстаўляць раён на чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, які стартуе сёння. Першымі ў бой уступяць ніваўцы. Яны ў першым туры сустрэнуцца з брэсцкім “Лакаматывам”. А заўтра, 6 мая, свае паядынкі правядуць “Усход” і ФК “Аграпрадукт”. Ім будуць супрацьстаяць ФК “Пружаны” і каманда Драгічынскага раёна адпаведна.
Вынікі: “Аграпрадукт” – “Агра-Зарэчча” – 2:0, “Белавежскі” – ФК “Ставы” – 1:0, “Каленкавічы” – “Усход” – 1:3, ФК “Каменец” – “АграНіва” – 0:1.
* * *
28 красавіка прайшлі матчы 1/4 першынства раёна па футболе. Удзел у ім прымалі прадстаўнікі сярэдніх школ. У наступны раунд спаборніцтваў прабіліся каманды Вярховіцкай і Высокаўскай школ, СШ №2 г.Каменец і Камянецкай гімназіі.
Это может быть интересно:
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы