Калі вы чуеце слова “культура”, якія асацыяцыі ў вас узнікаюць? Адзін чалавек, магчыма, уявіць шматлікія лядовыя палацы, сквер, парк… Другі – культуру абслугоўвання ў розных установах, культуру быту… Трэці звязвае культуру з бібліятэкай, тэатрам, музеем… Вядома, людзі ўкладваюць у адно і тое ж слова розны сэнс. А ці задумваліся вы пра культуру як пра сродак выхавання чалавека-грамадзяніна?
Слова “культура” – частка назвы школьнага прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”. Дзесяцігоддзе таму Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь палічыла названы прадмет “лішнім” у школьнай сістэме навучання. Аднак такі эксперымент хутка праваліўся. Практыка паказала, што мастацкая культура – гэта адна з тых сацыяльных сіл, якая ўдзельнічае ва ўзаемадзеянні з’яў грамадскага характару і робіць вялікі ўплыў на развіццё грамадства. Асноўнай мэтай “рэабілітаванага” прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” з’яўляецца фарміраванне мастацкай культуры асобы ў працэсе творчага асваення свету мастацка-эстэтычных каштоўнасцей.
Вялікая ўвага падчас гэтых урокаў надаецца вывучэнню і папулярызацыі беларускай культуры. Так, у Амелянецкай сярэдняй школе ўжо традыцыйным стала правядзенне абраду калядавання. Кожны год дзеці з нецярпеннем чакаюць гэтага часу. Дзякуючы атрыманым тэарэтычным ведам, пры падрыхтоўцы школьнікі надаюць увагу нюансам, самі ствараюць касцюмы, вучаць калядныя песні і віншаванні. У школе – атмасфера сапраўднага свята. Жыхары вёскі з цікавасцю сустракаюць каляднікаў, бо з даўніх часоў вераць: калядныя пажаданні і варажба здзяйсняюцца.
У Турнянскай сярэдняй школе таксама зацікавіліся Калядамі. Падчас засядання чарговага метадычнага аб’яднання настаўнікаў прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”, якое адбылося 10 студзеня, вучні 6 класа пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Ірыны Дробыш прадставілі рэканструкцыю старажытнага абраду, самастойна падрыхтаваўшы ўсе неабходныя для гэтага атрыбуты. Як адзначыла сама настаўніца, у Турне Калядаў не праводзілі ўжо даўно. Сваім святочным настроем вучні рашылі падзяліцца з жыхарамі вёскі. Такім чынам, школьны прадмет “Мастацтва” разам з ініцыятыўнымі настаўнікамі абуджае цікавасць дзяцей да нацыянальнай культурнай спадчыны. Аганёк у іх вачах у час выканання абрадавых песень, іх шчырыя памкненні падштурхоўваюць да думкі, што шматгадовы вопыт пакаленняў не будзе страчаны.
![](http://www.kamenec.by/wp-content/uploads/2018/01/культура.jpg)
Для грамадства захаванне каштоўнасцей культуры – залог стабільнага развіцця. Нагадаю словы вядомай беларускай пісьменніцы Валянціны Коўтун: “Што такое фізічнае знішчэнне чалавека ў параўнанні з духоўным? Дзіцячыя гульні…”
Юлія ЧАРНАВОКАЯ, настаўніца прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” Амелянецкай СШ.
Это может быть интересно:
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы
-
Глава государства одобрил стратегии участия Беларуси в работе Шанхайской организации сотрудничества (ШОС) и БРИКС.
-
Обсуждение нынешней электоральной кампании в организациях Каменетчины продолжается
-
Радость в каждый дом: представители ОАО “Беловежский” поздравили детей в опекунских семьях