“Канікулы без дыму і агню” –

акцыя пад такой назвай прайшла ў нашым раёне. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з членамі БРСМ наведалі дзіцячыя садкі. У госці да дзяцей яны прыехалі не з пустымі рукамі, прывезлі з сабой відэаматэрыялы і памяткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Малым паведамілі аб тым, што адбываецца пры незахаванні правілаў пажарнай бяспекі, азнаёмілі з прафесіяй ратаўнікоў. Паказалі сцэнкі. Дадзеная акцыя будзе праводзіцца і далей, бо такія веды трэба прывіваць з ранняга дзяцінства.

Добавить комментарий