Юныя экскурсаводы з Дзмітровіч з любоўю да малой радзімы

24 лютага ў рамках тыдня роднай мовы і Сусветнага дня экскурсавода на базе брэсцкай цэнтральнай гарадской біблітэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся выніковы тур абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. На абласны этап з 85 экскурсійных праектаў было адбрана 22 работы.

Выступленні былі ў двух намінацыях: «Скарбонка часу» і «Роднымі пуцявінамі».

Юным экскурсаводам з Дзмітравіцкай сярэдняй школы Ганне ЯТЧУК і Сафіі КНЫШ выпала магчымасць выступіць ў намінацыі «Скарбонка часу». Дзяўчынкі правялі экскурсію па школьнаму музею «Сялянская хата». Конкурсны матэрыял, які вынеслі на суд строгага журы, апавядаў пра тое, што «трэба ведаць – сэрца просіць, як дзядам, бацькам жылося…»

Журы, гледачам і канкурсантам вельмі пашчасціла! За адзін толькі дзень яны завочна пабывалі ў розных куточках нашай краіны.

Сардэчна запрашаем усіх Камянчан на нейкі час дакрануцца да мінулага нашых продкаў, прыпынуцца ад штодзённай мітусні і правесці вольны час з карысцю, наведаўшыся ў школьны музей «Сялянская хата».

Мы ганарымся тым, што нам дастаўся пачэсны абавязак захоўваць традыцыі нашых продкаў. Дзверы нашага музея заўжды адчынены для наведвальнікаў!

Таццяна ЛЯШУК, кіраўнік музея